Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Эстоніі (), афіцыйна Дэкларацыя аб сувэрэнітэце Эстонскай ССР (Deklaratsioon Eesti NSV suveräänsusest) была абвешчаная 16 лістапада 1988 г. ў часе Спяваючай рэвалюцыі. Дэкларацыя абвяшчала суверэнітэт Эстоніі і вяршынства эстонскіх законаў над савецкімі. Эстонскі парламент таксама заявіў правы на прыродныя рэсурсы рэспублікі: зямлю, унутраныя воды, лясы, мінеральныя радовішчы і сродкі прамысловай вытворчасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, дзяржаўныя банкі, транспартную інфраструктуру, камунальную гаспадарку і да т. п. у межах эстонскіх граніцаў. Дзень 16 лістапада адзначаецца ў Эстоніі як «Дзень абвяшчэння суверэнітэту».

Пасля пачатку спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР у Эстоніі 20 жніўня 1991 г. была абвешчаная незалежнасць. 6 верасня 1991 г. СССР прызнаў незалежнасць Эстоніі, і 17 верасня краіна была прынятая ў ААН.

Катэгорыя:Распад СССР Катэгорыя:Палітыка Эстоніі Эстонія