Геральды́чны шчыт, або та́рча — галоўны элемент герба, на якім размяшчаецца гербавая выява. Часцей за ўсё стаіць у гербе проста, але можа быць нахіленым, звычайна ў правы бок і зрэдку — у левы. Часам сустракаецца перакулены шчыт.

Першапачаткова шчыт быў часткай узбраення рыцара, якая надзявалася на левую руку і абараняла цела і галаву ад паражэння халоднай зброяй.

Форма геральдычнага шчыта знаходзіцца ў цеснай сувязі з часам стварэння герба. Яна можа быць гатычнай, рэнесанснай, барочнай, ракаковай і класічнай. Дэкаратыўная форма шчыта носіць назву картуш. Назвы тыпаў гербавых шчытоў утвораны ад тых краін, дзе яны атрымалі найбольшае распаўсюджанне.

Бакі шчыта вызначаюцца з пункту гледжання рыцара, які яго нясе, гэта азначае, што бок злева лічыцца правым, а бок справа — левым. Пры гэтым увесь рух у гербе і яго кампазіцыі павінен накіроўвацца ў правы бок, рух у левы бок, насустрач ворагу, недапушчальны.

Найбольш шанаванымі і пачэснымі з’яўляюцца правы бок і верхняя частка герба. Гербавае поле шчыта можа мець розныя падзелы.

Тэрмін Пры апісанні галоўнага герба ў беларускіх крыніцах пашырана выкарыстанне тэрміна «шлем», але для старабеларускай мовы і геральдычнай тэрміналогіі Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. больш характэрным было слова «тарча». Слова «тарча» трапіла ў старабеларускую мову праз польскую мову (tarcza) з нямецкай (tarschen).

На думку геральдыста Анатоля Цітова, тэрмін «шчыт» у пазнейшы час выціснуў назву «тарк», як у некаторых краінах называецца турнірны шчыт, альбо «тарч». Гэта тлумачыцца, з аднаго боку, русіфікацыяй тэрміналогіі, а з другога, занядбанасцю ў савецкія часы гістарычных дысцыплін, у тым ліку і геральдыкі. Адсутнасць нацыянальнай школы геральдыкі спрыяла росту запазычанняў тэрміналогіі ў суседзяў, галоўным чынам, у Расіі.

Геральдыст Аляксей Шаланда называе тэрмін «тарк», які з лёгкай рукі А. Цітова пайшоў гуляць па беларускіх геральдычных даследаваннях, штучным і памылковым. Тэрмін жа «шчыт», на яго думку, можа быць выкарыстаны толькі ў выпадку апісання цэнтральнага шчыта складанага шматчасткавага герба () або нейкіх гербаў, якія змяшчаліся на грудзях галоўных гербавых выяў, напрыклад, арлоў у Радзівілаў, князёў Палубенскіх, Падбярэзінскіх і інш., замест не зусім удалага тэрміна «шыльд», таксама ўведзенага А. Цітовым.

Формы шчыта Шчыт Назва Апісанне Нарманскі або старажытны французскі Востраканцовы трохвугольны шчыт. З’яўляецца найбольш старажытнай формай геральдычнага шчыта Новы французскі Чатырохвугольнік, завостраны ўнізе. З’яўляецца найбольш папулярнай формай геральдычнага шчыта Іспанскі Прамавугольны шчыт, закруглены ўнізе Англійскі Чатырохвугольнік, завостраны ўнізе, з хвалепадобнымі выразамі верхняга краю або падоўжаннем верхніх краёў, якія ўтвараюць невялікія выступы Італьянскі Авальны шчыт Нямецкі Шчыт з выразаным правым бокам і ўвогуле складанай формы Дамскі Ромбавы шчыт

Спасылкі

Катэгорыя:Гербы Катэгорыя:Геральдыка