НамётГерб. , або намітка — элемент герба.

Уяўляе сабой выяву хусткі, якой у эпоху Сярэднявечча рыцары прыкрывалі прылбіцу падчас крыжовых паходаў, каб засцерагчы ад спякотнага сонца, або каб схавацца ад дажджу і вільгаці. У бітвах і на турнірах рассякалася на шматкі.

У гербе намёт мае дэкаратыўныя функцыі. Шматкі ў выглядзе лісця, афарбаваныя ў колеры шчыта, спадаюць па абодва бакі намёта. Калі тканіна парэзана і ляціць па ветры, яна па-французску называецца «volets», калі нагадвае капюшон — «capeline», плашч — «mantelet», калі шматкі выглядаюць як стужкі — «hachemets». Паводле прынятага ў геральдыцы правіла, намёт мае каляровы верх, а падбой — металічны.

Спасылкі

Катэгорыя:элементы герба