Кваліфікацыя да чэмпіянату свету па снукеры 2014 праходзіла з 8 па 16 красавіка 2014 года ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія.

Чэмпіянат уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праводзіліся на працягу васьмі гульнявых дзён і ў якіх згулялі 112 удзельнікаў (105 прафесіянальных снукерыстаў і 7 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў ў тэатры Крусібл, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў, і, пачынаючы з 1/16 фіналу, яны ўсе гулялі на выбыванне.

Удзельнікі

Леташні ўдзельнік АС Дэбютант турніру

Гулец Найлепшы вынік 17 16 Роберт Мілкінс 1996 18 0 5 1/8 фіналу (2002, 2013) 18 17 Грэм Дот 1995 8 11 15 Перамога (2006) 19 18 Марк Уільямс 1993 5 16 17 Перамога (2000, 2003) 20 19 Мэцью Стывенс 1995 9 10 14 Фінал (2000, 2005) 21 20 Раян Дэй 1998 13 3 8 Чвэрцьфінал (2008, 2009, 2012) 22 21 Лян Вэньбо 2005 9 0 4 Чвэрцьфінал (2008) 23 22 Майкл Холт 1997 17 0 6 1/8 фіналу (2005) 24 24 Дамінік Дэйл 1993 21 0 8 Чвэрцьфінал (2000) 25 30 Пітэр Эбдан 1992 5 17 22 Перамога (2002) 26 24 Сяа Гадун 2008 5 0 0 1/32 фіналу (кв.) (2012, 2013) 27 23 Марк Кінг 1992 16 6 14 1/8 фіналу (1998, 1999, 2001, 2002, 2008, 2009, 2013) 28 27 Бэн Вуластан 2004 8 0 1 1/16 фіналу (2013) 29 28 Кен Доэрці 1991 8 15 18 Перамога (1997) 30 26 Майкл Уайт 2008 5 0 1 Чвэрцьфінал (2013) 31 31 Дэвід Гілберт 1998 14 0 2 1/8 фіналу (2012) 32 29 Фергал О’Браен 1992 19 3 9 Чвэрцьфінал (2000) 33 32 Эндру Хігінсан 1997 16 0 2 1/8 фіналу (2012) 34 35 Алан Мак-Манус 2000 9 14 17 Паўфінал (1992, 1993) 35 38 Маркус Кэмбэл 1992 22 0 4 1/16 фіналу (2001, 2010, 2011, 2013) 36 39 Том Форд 2001 13 0 1 1/16 фіналу (2010) 37 34 Марк Джойс 2003 10 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2010, 2013) 38 36 Мартын Гоўлд 2000 11 1 5 1/8 фіналу (2010, 2011) 39 41 Джэк Лісоўскі 2011 3 0 1 1/16 фіналу (2013) 40 42 Энтані Хэмілтан 1992 17 5 12 Чвэрцьфінал (2000, 2002, 2004, 2007) 41 37 Курт Мэфлін 2000 10 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2013) 42 40 Род Лоўлер 1991 23 0 2 1/8 фіналу (1996) 43 45 Джэймі Бёрнэт 1993 21 0 3 1/16 фіналу (1996, 2009, 2011) 44 43 Энтані Мак-Гіл 2011 3 0 0 1/32 фіналу (кв.) (2012, 2013) 45 47 Джэймі Джонс 2005 6 0 1 Чвэрцьфінал (2012) 46 44 Альфрэд Бёрдэн 1995 17 0 1 1/16 фіналу (1998) 47 48 Роры Мак-Лаўд 1992 16 0 2 1/8 фіналу (2011) 48 46 Юй Дэлу 2012 2 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2012, 2013) 49 53 Джэймі Коўп 2003 10 1 4 1/8 фіналу (2009, 2011) 50 50 Цаа Юйпэн 2012 2 0 1 1/8 фіналу (2012) 51 55 Лю Чуан 2008 5 0 2 1/16 фіналу (2008, 2012) 52 49 Цянь Пэнфэй 2005 5 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2007, 2008, 2013) 53 52 Джымі Робертсан 2003 8 0 1 1/16 фіналу (2011) 54 51 Дэчават Пумджаенг 2012 2 0 1 1/8 фіналу (2013) 55 57 Пітэр Лайнс 1992 20 0 1 1/16 фіналу (1998) 56 54 Найджэл Бонд 1990 17 7 15 Фінал (1995) 57 58 Дэйв Харальд 1992 18 4 11 Чвэрцьфінал (1996) 58 56 Мэцью Сэлт 2002 10 0 1 1/16 фіналу (2013) 59 59 Адыт’я Мехта 2005 4 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2012, 2013) 60 63 Джэрард Грын 1994 20 0 5 1/16 фіналу (1999, 2003, 2005, 2009, 2010) 61 61 Джымі Уайт 1981 12 21 25 Фінал (1984, 1990, 1991, 1992, 1993, 1994) 62 60 Цепчая Ун-Ну 2010 2 0 0 1/32 фіналу (кв.) (2013) 63 62 Панкай Адвані 2013 1 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2013) 64 71 Стыў Дэвіс 1986 10 25 30 Перамога (1981, 1983, 1984, 1987, 1988, 1989) 65 65 Скот Дональдсан 2013 1 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2013) 66 66 Ян Бэрнс 2013 1 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2013) 67 68 Робі Уільямс 2013 1 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2013) 68 70 Бары Пінчэс 1990 24 0 3 1/8 фіналу (2004) 69 69 Джэймс Уатана 1990 16 7 13 Паўфінал (1993, 1997) 70 72 Сэм Бэйрд 2010 4 0 1 1/16 фіналу (2013) 71 67 Лука Брэсэль 2012 2 0 1 1/16 фіналу (2012) 72 64 Майк Дан 1992 22 0 1 1/16 фіналу (2002) 73 74 Пол Дэвісан 1992 18 0 0 1/32 фіналу (кв.) (1997, 2011) 74 75 Чжан Аньда 2010 3 0 1 1/16 фіналу (2010) 75 73 Майкл Уослі 2013 1 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2013) 76 76 Ліам Хайфілд 2011 3 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2013) 77 78 Танават Тырапонгпайбун 2011 2 0 0 1/32 фіналу (кв.) (2013) 78 81 Адам Дафі 2012 2 0 0 1/32 фіналу (кв.) (2012) 79 79 Чэнь Чжэ 2013 1 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2013) 80 77 Крэйг Стэдмэн 2000 8 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2013) 81 80 Тоні Дрэга 1986 22 5 13 Чвэрцьфінал (1988) 82 82 Джоэль Уолкер 2013 1 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2013) 83 83 Гэры Уілсан 2004 3 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2006) 84 84 Лі Янь 2012 2 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2012, 2013) 85 85 Дэвід Грэйс 2009 3 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2012) 86 87 Дэніэл Уэлс 2009 4 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2009) 87 86 Мартын О'Донэл 2005 2 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2013) 88 88 Дэвід Морыс 2007 7 0 0 1/24 фіналу (кв.) (2010, 2012) 89 89 Кайрэн Уілсан 2011 1 0 0 1/32 фіналу (кв.) (2011) 90 92 Майкл Лэслі 2013 1 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2013) 91 94 Шон О’Саліван 2013 1 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2013) 92 90 Джэймі О’Ніл 2004 6 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2008, 2011, 2013) 93 93 Лі Хан 2009 2 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2009, 2010) 94 97 Напон Саенхам 2011 1 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2011) 95 98 Алекс Дэйвіс 2004 3 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2008) 96 96 Сцюарт Кэрынгтан 2012 1 0 0 1/48 фіналу (кв.) (2012) 97 100 Лю Хаацянь 2014 0 0 0 — 98 99 Джон Эстлі 2014 0 0 0 — 99 101 Эндру Пэджэт 2004 5 0 1 1/16 фіналу (2011) 100 102 Джо Свэйл 1992 17 5 12 Паўфінал (2000, 2001) 101 104 Рос М’юр 2014 0 0 0 — 102 105 Крыс Уэйклін 2014 0 0 0 — 103 103 Хамад Міа 2014 0 0 0 — 104 106 Эндру Норман 1998 15 0 0 1/32 фіналу (кв.) (2002, 2003, 2007, 2008) 105 107 Эліат Слесар 2014 0 0 0 — 106 108 Віні Калабрэзэ 2014 0 0 0 — 107 109 Крыс Норбэры 2003 6 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2006) 108 111 Лі Пэйдж 2005 3 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2007) 109 112 Рачаёцін Ятарук 2014 0 0 0 — 110 113 Алан Тэйлар 2014 0 0 0 — 111 114 Фрэйзер Патрык 2003 5 0 0 1/40 фіналу (кв.) (2013) 112 115 Раян Кларк 2014 0 0 0 — 113 116 Джэймс Кэхіл 2014 0 0 0 — 114 117 Цаа Сіньлун 2014 0 0 0 — 115 122 Робін Хал 1994 16 0 1 1/16 фіналу (2002) 116 119 Джэк Джонс 2011 1 0 0 1/50 фіналу (кв.) (2011) 117 120 Алекс Борг 1992 11 0 0 1/32 фіналу (кв.) (2006) 118 123 Аляксандр Урсенбахер 2014 0 0 0 — 119 125 Ахмед Саіф 2014 0 0 0 — 120 127 Халід Бэлаід Абумдас 2014 0 0 0 — Ігар Фігейрэду 2011 2 0 0 1/32 фіналу (кв.) (2012) А Сандэрсан Лэм 2014 0 0 0 — А Шэйн Кэсл 2014 0 0 0 — А Крыстафер Кіган 2014 0 0 0 — А Энтані Пэрсанс 2014 0 0 0 — А Сідні Уілсан 2014 0 0 0 — А Мічэл Трэвіс 2014 0 0 0 — А Рыс Кларк 2014 0 0 0 —

Ход кваліфікацыі

Першы дзень (8 красавіка)

Выбылі: Шэйн Кэсл, Халід Бэлаід Абумдас (120), Эндру Пэджэт (99), Хамад Міа (103), Крыс Норбэры (107), Сандэрсан Лэм, Раян Кларк (112), Крыс Уэйклін (102), Майкл Лэслі (90), Джэк Джонс (116), Джэймі О’Ніл (92)

Кваліфікацыя чэмпіянату свету 2014 пачалася 8 красавіка на арэне міжнароднага спартыўнага цэнтру «Ponds Forge» у Шэфілдзе і праходзіла на працягу трох сесій за адзінаццаццю сталамі. Такім чынам, у першы гульнявы дзень у другі раўнд прайшлі 11 ігракоў. Моцную гульню ў матчы супраць аматара Шэйна Кэсла прадэманстраваў Мартын О'Донэл, які стаў першым пераможцам на сусветным першынстве 2014, разграміўшы саперніка з лікам 10:1 з серыямі 100, 119, 139, 90, 64, 97 і 67 ачкоў. Ліам Хайфілд і Чжан Аньда атрымалі ўпэўненыя перамогі над Халідам Бэлаідам з Лівіі і Эндру Пэджэтам з Уэльса адпаведна з аднолькавым лікам 10:2Першая частка матча першага раўнда (Чжан Аньда — Эндру Пэджэт).Другая частка матча першага раўнда (Чжан Аньда — Эндру Пэджэт).Трэцяя частка матча першага раўнда (Чжан Аньда — Эндру Пэджэт).. Яшчэ адзін разгром учыніў 42-гадовы Бары Пінчэс, перайграўшы суайчынніка Хамада Міа — 10:3. Больш чым праз гадзіну пасля гэтага Кайрэн Уілсан узяў верх над Крысам Норбэры з лікам 10:6 і соценным брэйкам у 119 балаўБрэйк у 111 ачкі Крыса Норбэры ў матчы першага раўнда супраць Кайрэна Уілсана.Першая сесія матча першага раўнда (Кайрэн Уілсан — Крыс Норбэры).Другая частка матча першага раўнда (Кайрэн Уілсан — Крыс Норбэры).Трэцяя частка матча першага раўнда (Кайрэн Уілсан — Крыс Норбэры).. Пры ліку 8:8 у матчы Танавата Тырапонгпайбуна з Сандэрсанам Лэмам тайскі снукерыст здзейсніў выдатнае заканчэнне паядынку і з брэйкамі ў 128 і 90 ачкоў у дзвюх апошніх партыях выйшаў у другі круг кваліфікацыйнай стадыі. 86-ы сеяны чэмпіянату Дэніэл Уэлс з Уэльса сустракаўся з англічанінам Раянам Кларкам. Валіец саступаў 3:6 пасля першай сесіі і 3:8 у пачатку другой, але здзейсніў цудоўны камбэк і выйграў матч з лікам 10:9, узяўшы сем з васьмі апошніх фрэймаў з падыходамі ў 92, 56, 69, 73, 65, 51 і 61 ачко. З тым жа лікам Пол Дэвісан перамог Крыса Уэйкліна, а аматар Крыстафер Кіган выбіў з турніру 90-га сеянага Майкла Лэслі з вынікам 10:6. Яшчэ адзін камбэк адбыўся ў матчы паміж 77-м нумарам сусветнага рэйтынгу Крэйгам Стэдмэнам і Джэкам Джонсам з Уэльса. Англійскі ігрок саступаў свайму праціўніку з лікам 2:6, але здолеў выйграць восем з дзевяці апошніх партый сустрэчы і з лікам 10:7 атрымаць месца ў другім раўндзе ў паядынку супраць шасціразовага чэмпіёна свету Стыва Дэвіса, які знаходзіўся пад пагрозай вылету з мэйн-тура. Апошнім удзельнікам другога круга, які вызначыўся ў гэты дзень, стаў кітайскі снукерыст Цаа Сіньлун, 114-ы сеяны першынства, які ў доўгім матчы перайграў Джэймі О’Ніла ў вырашальным фрэйме — 10:9.

Сярод паядынкаў, у якіх была праведзена толькі першая сесія, вылучаўся матч паміж ветэранамі 48-гадовым Тоні Дрэгам і 39-гадовым Робінам Халам. Фінскі снукерыст выйграў сем з дзевяці партый першай часткі матча і наблізіўся да агульнай перамогіПершая частка матча першага раўнда (Тоні Дрэга — Робін Хал).Другая частка матча першага раўнда (Тоні Дрэга — Робін Хал).. З такім жа адрывам кітаец Лі Хан скончыў першую сесію сустрэчы з Рачаёцінам Ятарукам, аформіўшы соценны брэйк у 104 ачкі. 19-гадовы бельгійскі ігрок Лука Брэсэль саступаў пасля першай паловы матча 108-му нумару пасеву Лі Пэйджу з лікам 4:5, нягледзячы на сэнчуры ў 118 балаў, які выканаў 67-ы нумар рэйтынгуПершая частка матча першага раўнда (Лука Брэсэль — Лі Пэйдж).Другая частка матча першага раўнда (Лука Брэсэль — Лі Пэйдж)., а ў паядынку ветэранаў паміж 44-гадовымі Джэймсам Уатанам з Тайланда і Алексам Боргам з Мальты азіят вырваўся наперад з лікам 5:2, але прайграў дзве апошнія партыі сесіі, і лік падраўняўся да 5:4 на карысць Уатаны.

Другі дзень (9 красавіка)

Выбылі: Тоні Дрэга (81), Гэры Уілсан (83), Рачаёцін Ятарук (109), Энтані Пэрсанс, Алан Тэйлар (110), Лю Хаацянь (97), Лі Пэйдж (108), Сідні Уілсан, Джэймс Уатана (69), Майк Дан (72), Сэм Бэйрд (70), Адам Дафі (78), Эндру Норман (104), Алекс Дэйвіс (95), Фрэйзер Патрык (111), Эліат Слесар (105), Дэвід Грэйс (85), Ахмед Саіф (119), Дэвід Морыс (88), Напон Саенхам (94), Шон О’Саліван (91)

9 красавіка ў Шэфілдзе прайшоў другі дзень першага кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату свету. Падчас дзённай сесіі свае матчы заканчвалі ігракі, якія правялі першую сесію 8 красавіка. Робін Хал з Фінляндыі давёў да перамогі паядынак супраць чвэрцьфіналіста розыгрыша 1988 года Тоні Дрэгі з лікам 10:3. Джэймс Кэхіл, які скончыў першую сесію матча супраць 83-га сеянага Гэры Уілсана з лідарствам 5:4 і брэйкам у 106 ачкоў, выйграў пяць стартавых фрэймаў другой часткі гульні і выйшаў у другі раўнд з лікам 10:4. Кітайскі снукерыст Лі Хан перамог Рачаёціна Ятарука з Тайланда з лікам 10:5, а яго суайчыннік Чэнь Чжэ перайграў аматара Энтані Пэрсанса з лікам 10:8. 82-гі сеяны турніру Джоэль Уолкер, прайграючы Алану Тэйлару з лікам 7:8, выйграў тры партыі і пуцёўку ў другі круг. Робі Уільямс выбіў з турніру іншага кітайскага іграка Лю Хаацяня з лікам 10:8, а Лука Брэсэль з Бельгіі, які прайграваў Лі Пэйджу пасля першай сесіі, давёў матч да перамогі з тым жа лікамТрэцяя частка матча першага раўнда (Лука Брэсэль — Лі Пэйдж).. 75-ы нумер пасеву Майкл Уослі з Англіі ў цяжкім матчы перамог аматара Сідні Уілсана ў вырашальным фрэйме, прайграючы з лікам 7:8. Былы трэці нумар сусветнага рэйтынгу Джэймс Уатана, які даходзіў да 1/2 фіналу сусветных першынстваў у 1993 і 1997 гадах, прайграў з лікам 9:10 мальтыйскаму спартоўцу Алексу Боргу, які выканаў серыю ў 61 ачко ў вырашальным фрэйме. Ужо ў пачатку вячэрняй сесіі гульнявога дня Джон Эстлі абыграў 70-га сеянага турніру Сэма Бэйрда з лікам 10:9.