Аляксандр Лебедзеў (нар. , Зажэвічы, Салігорскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.

Малодшы брат Аляксандра, Дзмітрый, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР горада Салігорска, кар’еру пачаў у барысаўскім БАТЭ. Добра правёў сезон 2006, калі забіў 7 галоў у чэмпіянаце і дапамог барысаўчанам стаць чэмпіёнамі і ўладальнікамі Кубка Беларусі. Пасля гэтага сезона перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Кубань», але не здолеў замацавацца ў складзе і праз год вярнуўся ў Беларусь, на правах арэнды стаўшы іграком мінскага «Дынама». У 2009 годзе сталічны клуб падпісаў кантракт з нападнікам на трывалай аснове, але з-за траўмы ён гуляў мала. Пазней выступаў у Вышэйшай лізе за «Белшыну», брэсцкае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр».

У першай палове 2012 года гуляў у Першай лізе за «Гарадзею», а пасля перабраўся ў клуб польскай Экстраклясы «Відзаў». Аднак, неўзабаве атрымаў траўму і, згуляўшы толькі тры матчы, узімку пакінуў Польшчу. У першай палове 2013 года заставаўся без клуба, аднаўляючыся ад траўмы, потым вярнуўся ў «Гарадзею».

У жніўні 2014 года, пакінуўшы «Гарадзею», падпісаў кантракт з «Іслаччу». У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У жніўні 2016 года быў адлічаны з клуба за ўдзел у дагаварных матчах.

У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 18,4 тысячы рублёў, а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць дзіцячым трэнерам.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2006 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2003, 2004, 2008, 2009, 2011 Уладальнік Кубка Беларусі: 2006 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Кубань Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Відзаў Лодзь Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач