Анаплазія (ад ст-грэч. ἀνα- ‘назад’ і πλάσις ‘утварэнне’) — пераход жывых клетак і тканак у недыферэнцыяваны стан, аж да поўнай немагчымасці вызначэння паходжання клеткі. Пры гэтым клеткавая тканка губляе здольнасць выконваць свае характэрныя функцыі, аднак набывае здольнасць да неабмежаванага росту. Анаплазія часта сустракаецца ў злаякасных пухлін, якія хутка растуць.

Адрозніваюць цыталагічныя анаплазію (разбурэнне унутрыклеткавай структуры) і пазіцыйную або арганізацыйную анаплазію (парушэнне міжклеткавай структуры).

Прыкметы анаплазіі змена памераў і структуры (у тым ліку, храмасомнага набору) клеткавых ядраў; паніжэнне дыферэнцыявання клетак; парушэнне фізіка-хімічных і біяхімічных уласцівасцяў клетак; паслабленне міжклеткавых сувязяў.

Літаратура Pitot, Henry C. Fundamentals of Oncology. London: Taylor & Francis, 2002.

Катэгорыя:Анкалогія Катэгорыя:Цыталогія