«Радыё і тэлебачанне Рэспублікі Сербскай» ці РТРС () — інфармацыйнае агенцтва ў Рэспубліцы Сербскай.
Тэлеканалы і радыёстанцыі У рамках РТРС дзеюць: Тэлебачанне Рэспублікі Сербскай (Televizija Republike Srpske, Телевизија Републике Српске) Радыё Рэспублікі Сербскай (Radio Republike Srpske, Радио Републике Српске)
Сігнал РТРС пакрывае ўсю Боснію і Герцагавіну і часткі суседніх краін Сербіі, Чарнагорыі і Харватыі.
Гісторыя РТРС пачало вяшчанне 19 красавіка 1992 года, у час вайны ў Босніі і Герцагавіне, калі ў эфіры быў паказаны першы выпуск навін з банялукскай студыі навін «Канал 3». З пачатку сваёй дзейнасці і аж да 1999 года агенцтва працавала пад назвай «Сербскае радыё і тэлебачанне» (). Потым яно атрымала сучасную назву.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Рэспубліка Сербская