Сяргей Усеня (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай футбольнай школы «Алімпія», з 2004 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У асноўную каманду прабіцца не здолеў, таму стаў аддавацца ў арэнды ў клубы Першай лігі, як то «Хваля», «Белшына», «Баранавічы», «Рудзенск».

У сакавіку 2011 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда», дзе гуляў за дубль. У ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею», дзе здолеў замацавацца і на наступны сезон перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.

У лютым 2015 года пераехаў у чэмпіянат Арменіі, стаўшы іграком клуба «Алашкерт», куды яго запрасіў іншы беларус Станіслаў Гнядзько. У студзені 2016 года вярнуўся ў «Гарадзею», якая выйшла ў Вышэйшую лігу. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы. У студзені 2017 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2017 стаў часцей выхадзіць на замену, гуляў пераважна злева ў абароне. У сезоне 2018 зноў стаў звычайна гуляць у стартавым складзе.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019. У сезоне 2019 часцей заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваўся да дубля, у верасні і кастрычніку не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон. 2020 год пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак у маі атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца года.

У студзені 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт. У складзе брэсцкага клуба выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі, часцей заставаўся на лаўцы запасных.

У пачатку 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку стаў іграком «Смаргоні». Па выніках сезона 2022 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2024 года пакінуў «Смаргонь» і неўзабаве папоўніў склад «Маладзечна».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Рудзенск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Алашкерт Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна