Цэнтра́льныя Усхо́днія А́льпы — сістэма горных масіваў, частка Альпаў на тэрыторыі Аўстрыі, на ўсходзе Швейцарыі, на паўночнай мяжы Італіі і паўночна-ўсходняй мяжы Славеніі.
Выцягнутыя з захаду на ўсход ад швейцарскага кантона Граўбюндэн практычна да ўсходняй мяжы Аўстрыі. З’яўляюцца найбольш высокай часткай Усходніх Альпаў. Пралягаюць паміж Паўночнымі і Паўднёвымі Вапняковымі Альпамі.
Катэгорыя:Альпы Катэгорыя:Горы Аўстрыі Катэгорыя:Горы Швейцарыі Катэгорыя:Горы Італіі Катэгорыя:Горы Славеніі