Канстанцін Аляксандравіч Му́лер (; ,  — , , Расія) — савецкі , , . Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956).

Біяграфія Скончыў у 1926 годзе Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. У 1926—1946 (з перапынкам) і 1960—1973 гадах працаваў у розных тэатрах, у тым ліку ў 1931—1937 гадах у Вялікім тэатры ў Маскве. У 1937—1941 гадах саліст і балетмайстар, у 1946—1960 гадах галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1960—1963 гадах балетмайстар тэатраў Казані, Данецка, Львова, Кішынёва. У 1963—1971 гадах балетмайстар Варонежскага тэатра оперы і балета. Займаўся педагагічнай дзейнасцю. Памёр 15 красавіка 1993 года ў Маскве.

Творчасць На беларускай сцэне з вялікай эмацыянальнасцю выканаў партыі Зігфрыда («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Базіля («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Раба («» А. Адана).

Як балетмайстра яго вылучалі музыкальнасць, імкненне да драматычнай апраўданасці харэаграфічнага вырашэння, што найбольш рэалізавана ў беларускіх балетах «Князь-возера» В. Залатарова (1949, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1950), «Салавей» М. Крошнера (1950), «Падстаўная нявеста» Г. Вагнера (1958); у класічным і сучасным рэпертуары: «» П. Л. Гертэля (1938 і 1959), «Дон Кіхот» (1941, 1946), «Лебядзінае возера» (1938), «» (1954), «Шчаўкунок» (1956) Чайкоўскага, «» Ц. Пуні і «Бахчысарайскі фантан» (абодва 1949), «Доктар Айбаліт» (1951).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Постаці Варонежскага тэатра оперы і балета Катэгорыя:Артысты балета Вялікага тэатра