Мельхіёр Ноймайр (Неймайр) (, — ) — аўстрыйскі палеантолаг. Сын Макса фон Ноймайра, баварскага дзяржаўнага міністра.
Атрымаў адукацыю ў Мюнхенскім універсітэце і завяршыў сваё навучанне ў Гайдэльбергу, дзе атрымаў вышэйшую адукацыю доктара філасофіі. У 1868 годзе далучыўся да аўстрыйскай геалагічнай разведкі, а праз чатыры гады вярнуўся ў Гайдэльберг. У 1873 годзе быў прызначаны прафесарам палеанталогіі ў Вене і займаў гэтую пасаду да канца жыцця.
Дэталёва даследаваў аманітаў Юрскага і Мелавога перыядаў і прэснаводных малюскаў Трацічнага перыяду, у выніку чаго імкнуўся прасачыць паходжанне відаў. Таксама займаўся вывучэннем кліматычных зон падчас Юрскага і Мелавога перыядаў, стараючыся паказаць, што экватарыяльная марская фаўна адрознівалася ад фаўны ўмераных зон і ад фаўны арктычнай зоны, таксама як яны адрозніваюцца ў цяперашні час.
Літаратура
Катэгорыя:Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Палеантолагі Аўстрыі