Чачо́ра — вадасховішча ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, каля вёскі Выдрыца.
Вадасховішча створана ў 1977 годзе на рацэ Дулепа. Плошча паверхні 0,77 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча 3,3 м, сярэдняя 1,52 м. Аб'ём вады 1,17 млн м³. Плошча вадазбору 51,1 км². Вадазбор у межах Чачорскай раўніны. Сярэдні шматгадовы сцёк 7 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 1,5 м.
Чашай вадасховішча з'яўляецца частка поймы ракі Дулепа. Дно тарфяністае і пясчанае.
Літаратура
— С. 333,
Катэгорыя:Басейн Сажа Катэгорыя:Вадасховішчы Буда-Кашалёўскага раёна