Аўтамагістраль Градзішка — Баня-Лука — аўтамагістраль у Босніі і Герцагавіне, што звязвае горад Градзішка з Баня-Лукай і з’яўляецца часткай еўрапейскай аўтамагістралі E661. Магістраль уключае 4 развязкі і два тунэлі. Развязкі (або так званыя «петлі»): Махаўлянская Пятля, Пятля Крнэце, Пятля Берэка і Пятля Чатрня. На Махаўлянскай Пятлі, адкрытай для руху 15 мая 2012, плануецца зрабіць дадатковы з’езд на Добай. На Пятлі Крнэце адгаліноўваецца дарога на Александровац, на пятлі Берэка — шлях на Новую Таполю. На пятлі Чатрня ёсць адгалінаванне на магістраль з Босанскі Дубіца да Градзішкі. Тунэлі называюцца Клашніцэ (Klašnice) і Лакташы (Laktaši).
Будаўніцтва Будаўніцтва аўтамагістралі пачалося 8 верасня 2004 года. Меркавалася, што будаўніцтва павінна завяршыцца ў 2008 годзе, але частка дарогі даўжынёй 5,6 км, якая ідзе ад Клашніцы (Klašnica) да Махаўляна (Mahovljana), была адкрыта ў канцы 2011 года. Адрэзак ля Босанскі Градзішкі (Bosanske Gradiške) даўжынёй 26,5 км адкрыты 30 лістапада 2011.
Махаўлянская пятля
На Махаўлянскай пятлі, адкрытай 15 мая 2012, планавалася дадаць з’езд на дарогу да Добая. Даўжыня развязкі 7360 м, плошча 1,5 км². На будаўніцтва выдаткавана 30 000 м³ бетону, 40 000 тон асфальту, 3 000 тон сталі, 600 000 м³ склаў аб’ём выемкі і насыпы глеб, даўжыня платоў — 15 км. Каштарыс будаўніцтва склаў 15 млн еўра. Будаўніцтвам займаліся чэшская кампанія OHL ŽS з Брно і Niskogradnja з Лакташы. Будаўніцтва працягвалася з сакавіка 2010 года да лета 2012 года.
Назва З-за палітычных рознагалоссяў паміж двума суб’ектамі краіны, гэта значыць паміж Федэрацыяй Босніі і Герцагавіны і Рэспублікай Сербскай, аўтамагістралі не было прадастаўлена адпаведнага нумара згодна з наменклатурай. Магчыма, яна атрымае назву A2, хоць такі нумар ужо выкарыстоўваецца для магістралі, якая будуецца паміж Брчко і Тузлай. На дадзены момант шаша мае тую ж назву, што і міжнародны еўрапейскі аўташлях E661.
Плата за праезд З 16 сакавіка 2015 праезд платны, цана складае 2-10 KM (1-5 еўра).
Фотагалерэя
Спасылкі Radio televizija Republike Srpske: Otvorena dionica autoceste Mahovljani — Gradiška Tijana Veselinović, Blic online: Srpski povezana s Europom, 1. decembra 2011. JP Autoputovi Republike Srpske Informacije u autoputevima i brzim cestama u Bosni i Hercegovini
Катэгорыя:Транспарт у Босніі і Герцагавіне Катэгорыя:Дарогі