Чартапало́х (Carduus) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Двухгадовыя і шматгадовыя калючыя травяністыя расліны вышынёю 0,3—2 м. Сцябло часцей з калюча-эубчастымі крыльцамі. Лісце чаргаванае, па краі з доўгімі калючкамі. Суквецці — кошыкі, адзіночныя або па 2—3 разам, агульная абгортка з чарапіцападобна размешчаных шыпаватых лісцікаў. Кветкі двухполыя, звычайна пурпурныя, ад 10—12 да 100 ў кошыку. Вяночак трубчаста-бакальчаты, часцей няправільна рассечаны. Плод — сямянка, гладкая, з чубком з простых зрослых каля асновы ў кольца валаскоў, якія лёгка ападаюць.

Пашырэнне Адрозніваецца каля 120 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, заносныя — у Амерыцы, Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі 5 відаў чартапалоха: , , (народныя назвы бадзюлі, растроп, дзядоўнік), , . Трапляюцца па берагах рэк і ручаёў, у хмызняках, пасевах, каля жылля, на сметніках.

Значэнне Пустазелле. Меданосныя, алейныя, дэкаратыўныя расліны.

Літаратура

 — С. 327—328.

Спасылкі

Genus: Carduus L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)

Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Расліны ў Бібліі