Вітаўтас Стасё Мацкя́вічус (; ) — літоўскі жывапісец. Народны мастак Літвы (1963). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Літвы (1970).

Біяграфія Нарадзіўся 14 студзеня 1911 года ў Шаўлях Ковенскай губерні.

У 1935 годзе скончыў Ковенскую мастацкую школу, у 1938—1939 гадах вучыўся ў Парыжы ў Ш. Герэна. З 1945 года выкладаў у Мастацкім інстытуце Літвы ў Вільні, у 1953—1974 гадах — рэктар.

Памёр 11 ліпеня 1991 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на Антокальскіх могілках.

Творчасць Творам уласцівы лірызм, выяўленне структуры кампазіцыі, тонкія спалучэнні колераў: пейзажы «Мост цераз Сену» (1938), «Першы снег» (1946), «Дубінгай» (1980), цыкл «Вільнюс і яго ваколіцы» (1983—1985), партрэты Б. Даўгувеціса, М. Чурлёніса (абодва 1975), аўтапартрэт (1978) і інш. Аўтар тэматычных карцін «Партызаны» (1946), «Паўстанцы 1863 года» (1963), «Іспанія змагаецца» (1977), «Нарада ў падполлі» (1980), «Будаўнікі Вільнюса» (1983), палітычных карыкатур, плакатаў і інш.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Народныя мастакі Літоўскай ССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Каўнаскага інстытута дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Катэгорыя:Выкладчыкі Вільнюскай мастацкай акадэміі