«Уладар» або «Князь» () адна з галоўных кніг Нікало Макіявелі, напісаная ў 1513. Ад «Уладара» пайшоў тэрмін «макіявелізм»Мак'явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак'явэлі; пер. з італьянскай Зм. Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2008. — 134 с.– (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3, б. 113Мельник В. А. Современный словарь по политологии. — Минск : Книжный дом, 2004. — 640 с., б. 214.
Змест і мэты кнігі Уладар складаецца з 26 раздзелаў, прысвечаных розным бакам палітычнага жыцця. Кніга напісана ў форме парады Ларэнца II Медычы, на якога ён склаў надзеі з аб’яднаннем Італіі і вызваленнем яе ад чужынцаўМак'явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак'явэлі; пер. З італььянскай Зм. Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2008. — 134 с.– (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3, бб. 114, 5-6, 107-111.. Гэтую кнігу Макіявелі падчас высылкі ў родавы маёнтак Сан-Кашана і пасля яе, ён адразу ж набыў дзяржаўную пасаду гістарыёграфа.
Палітычнае вучэнне Уладара Прадметам разваг Уладара з'яўляецца адзінаўладнае панства. Уладар Макіявелі — то ёсць палітык, які імкнецца захаваць цалкам моц сваёй улады і выкарыстоўвае для гэтага, усялякія магчымыя сродкі, якімі ён, між тым, карыстаецца разважна і эканамічна. Макіявелі не апісвае вартасцей адзінаўладнага панства, але ён толькі даследчык метадаў і сутнасці адзінаўладдзя. Ён апісваў тое, што людзі звычайна робяць, а не тое, што павінны рабіцьА. С. Алексеев. Макиавелли как политический мыслитель. М., 1880, б. IV, 334,335. Нават ёсць думкі, што ва Уладары ён падвяргае тыранаў крытыцы, што ён шукае тып гаспадара, каторы ўсталяваў бы добры лад, суд і незалежнасць ад чужынцаўWł. Topor-Rabczуński. Machiavelli i epoka Odrodzenia. Warszawa, 1908.
Кніга Уладар стала падручнікам для ўсіх тых уладароў, якія імкнуцца да неабмежаванай улады. Часта мяркуюць, што з яе пачалася сучасная палітычная навукаИстория Европы / Норман Дэвис; пер.с англ. Т. Б. Менской.- М.: АСТ: АСТ Москва: ХРАНИТЕЛЬ, 2006.- 943, с.: 32 л. ил. ISBN 5-17-024749-4 (ООО «Издательство АСТ»), ISBN 5-9762-0099-0 (ООО Издательство «Хранитель») б. 381A. Gramsci. Note sul Machiavelli sulla politica e sullo stato moderno. Torino, 1949, p. 3. На сур'ёзным узроўні Князя чытаюць разам з Развагамі над першымі дзесяццю кнігамі Тыта Лівія, дзе Макіявелі прэзентуе сабе ў якасці прыхільніка абмежаванага ўрада, улады закону, пабронцам вольнасці.
Уладар Макіявелі аказаў моцны ўплыў на палітыку. Пад яго ўздзеяннем знаходзіліся многія мысляры і пісьменнікі, пачынаючы ад Леанарда да Вінчы і скончваючы сённяшнім днём. Ён быў забароненым у елізавецінскай Англіі, а кароль прускі Фрыдрых II Вялікі напісаў твор «Антымакіявелі».
Ідэі, якія апісваюцца ва Уладары Макіявелі ва Уладары выдвігае шэраг важных ідэй, якія аказалі вялізны ўплыў на палітыку. Сярод іх такія, як аддзяленне маральнасці ад палітычнага дзеяння, у выніку чаго сталі шырока вядомымі асобныя пункты макіявелізму — Machtpolitik (палітыка сілы). Такі макіявелізм стаў падзеяй скандальным, а тэрміны кшталту frodi onorevoli (годны, сапраўдны абман) ці scelleratezze gloriose (слаўнае шахрайства) набылі дурную славу.
Цыклічнасць У ідэі аб цыклічнасці, Макіявелі ўсталяваў новы, невядомы ні Антычнасці, ні Сярэднявеччу закон цыклу — змена формы дзяржавы адбываецца не па жаданню ці па фантазіі людзей, але пад уплывам жыццёвых абставін, пад «уздзеяннем рэчаіснага ходу рэчаў але не ўяўнага»«…piu conveniente andare dietro alla verità effettuale della cosa, che alla immaginazione di essa» (N. Machiavelli. Il Principe. Opere complete. Napoli, 1877 p. 332.
Рэлігія Макіявелі раскрытыкаваў дзеянні Папаў і выдвінуў тэзу аб выкарыстанні рэлігіі ў свецкай палітыкіМак'явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак'явэлі; пер. З італььянскай Зм. Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2008. — 134 с.- (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3, б. 47, б. 91, б. 105. Гэтая акалічнасць выклікала шырокія адповяды з баку Каталіцкага Касцёла. За тое, Уладар быў унесены ў «Індэкс забароненых кніг» і карыстацца яго кнігай можна было толькі праз спецыяльны дазвол. У 1592 Антоніа Пасевіна напісаў супраць Макіявелі трактатA. Possevino. Iuducium de Nua, Bodeno, Moreno, Machiavello. Roma, 1592.
Заклік да аб'яднання Італіі Вельмі важнай думкай стаў заклік да аб'яднання Італіі. Такая ідэя ўжо існавала перад ім — яна ёсць у Дантэ, які выказваў яе «Боскай камедыі», пры жыцці Макіявелі прапаноўвалі канфедэрацыю Франчэска Гвічардзіні, Даната Джаноці і Паола Парута, і іншыя пісменнікі і мысляры. Гэтую ідэю імкнуўся ажыццявіць на практыцы Папа Аляксандр VІ Борджыа са сваім сынам Чэзарэ Борджыа. Свой заклік Макіявелі кінуў за тры стагоддзі перад аб'яднаннем краіны. Але яна не рэчаісная ў вельмі рэчаіснага Макіявелі, бо аб'яднанне краіны тады было мала верагодным. То была толькі мара і заклікG. Saittà. Il pensiero italiano nell'umanesimo e nel Rinascimento, v. III. II Rinascimento. Bologna, 1951, p. 399. Але то быў адзіны чын выратаваць Італію і пазбавіцца ад іншаземнага панавання, якое прыносіла пакуты і разбурэнні«…questo barbaro dominio»(N. Machiavelli. Il Principe. Opere scelte, p. 118Мак'явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак'явэлі; пер. З італьянскай Зм. Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2008. — 134 с.- (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3, б. 107—111.
Бібліяграфія Мак'явэлі, Нікало, Уладар / Нікало Мак'явэлі; пер. З італьянскай Зм. Коласа. — Мінск : Зміцер Колас, 2008. — 134 с.– (Галерэя чалавечай думкі) ISBN 978-985-6783-47-3 Niccolò Machiavelli. Il Principe e opera politiche minori. Firenze, Successori Le Monnier, 1888 A. Gramsci. Note sul Machiavelli sulla politica e sullo stato moderno. Torino, 1949 А. С. Алексеев. Макиавелли как политический мыслитель. М., 1880
Катэгорыя:Творы Нікало Макіявелі Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Рэнесансная літаратура Катэгорыя:Кнігі 1532 года Катэгорыя:Пасмяротныя філасофскія сачыненні Катэгорыя:Сачыненні па палітычнай філасофіі Катэгорыя:Этычныя сачыненні