Андрэй Казіміравіч Меер ( — ) — расійскі гісторык, этнограф, літаратар, генерал-маёр.
Біяграфія Па паходжанні саксонец, «старажытнай саксонскай дваранскай фаміліі, з якой адзін быў пасланым пры Барысе Фёдаравічы Гадунове па справах наўгародскага гандлю…»Мейер А. К. Описание Очаковской земли… ― СПб., 1794. С. 63.
Андрэй Меер паступіў на ваенную службу ў 1766 годзе. У 1783 годзе быў ад’ютантам артылерыйскага бамбардзірскага палка і падпалкоўнікам . У 1798―1800 гадах — палкоўнік Херсонскага грэнадзёрскага палка. У 1802―1807 гадах шэф 64-га Казанскага пяхотнага палка. З 1807 года ― генерал-маёр. Памёр у Георгіеўску пасля вяртання з Дэрбенцкага паходу.
Навуковая дзейнасць Сябра Вольнага расійскага сходу пры Маскоўскім універсітэце і Вольнага эканамічнага таварыства.
Склаў «Ботанический словарь», прысвечаны Кацярыне II. Планавалася 5 тамоў, але выйшлі толькі 1-я і 2-я кнігі ў 1781―1783 гадах. Для публікацыі слоўніка Кацярына II надала аўтару ў 1782 годзе 400 рублёў. Кнігі друкаваў М. І. Новікаў ва ўніверсітэцкай друкарні. У 2-й кнізе апублікаваны пахвальны верш В. Р. Рубана аўтару слоўнікаРГИА, ф. 468, оп. 1, л. 2, № 3897, л. 34.
У 1781 годзе Меер апублікаваў пераклад французскай кнігі прускага караля Фрыдрыха II «О немецких словесных науках…», таксама пераклаў з нямецкай палемічны адказ нямецкага навукоўца на кнігу Фрыдрыха II. Пераклад французскай кнігі П. Вунцэля «Рассуждение о моровой язве» (1791) Меер прысвяціў Р. А. Пацёмкіну.
У 1786 годзе падрыхтаваў «Описание Кричевского графства, или бывшего староства».
Кніга Меера «Повественное, землемерное и естествословное описание Очаковския земли» (1794), прысвечаная П. А. Зубаву, з трох частак: гісторыі тэрыторыі, характарыстыкі карысных выкапняў і глебы, апісання флоры і фаўны. Цікавыя разважанні Меера пра старажытныя плямёны, якія жылі тут. Меер спасылаецца на антычных і сярэднявечных аўтараў. Шмат у сачыненні назіранняў народнага побыту; ён, напрыклад, заўважае, што «жыхары гэтых месцаў карані дзівасіла сушаць і кураць ім сваё жытло з тымі думкамі, што ён ачышчае паветра і засцерагае ад усіх хвароб».
Упершыню пра ўрадлівыя глебы Малдовы напісаў таксама Меер. У 1794 годзе для склаў ваенна-геаграфічнае апісанне Бесарабіі і суседніх украінскіх раёнаў. Паводле Меера, ад берагоў Чорнага мора на поўнач «унутраная якасць зямлі ад месца да месца становіцца лепей» і гэта «сапраўднага чарназёму пласт». Меер нават выкапаў яму і да глыбіні «ў тры локці» (больш за метр) апісаў «зямлю, якая будучы крыху вільготна, здавалася цалкам чорнай»А. Меер пра Бесарабію.
Паэтычная творчасць Вядомы яго верш пра духоўныя каштоўнасці чалавека, прысвечаны А. А. Вяземскаму. У 1801 годзе выступіў з «Одой императору Александру Павловичу». У часопісе «Собеседник» Меер апублікаваў вершы «Надпись к российским государям» (1783) ― зборнік афарыстычных двухрадкоўяў і чатырохрадкоўяў пра ўладароў Расіі «ад пачаткаў да канца XVIII стагоддзя». Таксама ў «Собеседнике» апублікавана іранічная рэцэнзія на Меера: «Господин сочинитель со временем и всю историю российскую в мадригалах, а потом, может быть, и Четьи-Минеи вздумает переложить стихами… посоветовал бы сему сочинителю стараться лучше о приобретении больших знаний в тех науках, в коих опыты он с нарочным успехом показал…»Собеседник. ― СПб., 1783. Ч. 10.
Меер у Беларусі У 1786 годзе Меер падрыхтаваў «Описание Кричевского графства или бывшего староства Гр. Ал. Потемкина, в ста верстах от Дубровны, между Смоленскою и Могилевскою губернею. 1786 г.», дзе апісаў прыроду, побыт і матэрыяльную культуру жыхароў цяперашніх Крычаўскага, Клімавіцкага, Хоцімскага, Касцюковіцкага і Краснапольскага раёнаў Беларусі.
Рукапіс захоўваўся ў бібліятэцы Казанскага ўніверсітэта. Цяпер ён знаходзіцца ў архіве Геаграфічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу. У ім 169 старонак тэксту, 8 лістоў ілюстрацый і карта, якая паказвае Крычаўскае графства. Апублікавана ў 1901 годзе са скарачэннямі Еўдакімам Раманавым у «Магілёўскай даўніне» (1901, вып. 2). У Клімавіцкім краязнаўчым музеі ёсць фотакопія старонкі «Апісання» і карты.
Меер дзеліцца ўражаннямі ад мясцовага кірмаша: «Кричевские мещане торговали железом, солью, табаком, пенькой, рыбой, зерном…». Прыезджыя рыжскія і гданьскія купцы прывозілі «разные суконные ситцевые и шелковые товары, напитки, шерсть, шапки, упряжки, рукавицы, платки, батиста, голландское и простое полотно и многие мелочи, которые употребляются местными мещанами и крестьянами. Из Москвы привозятся в основном железо, чугун и медь, а из Малороссии разная рыба, особенно сула, донские карпы, или сазаны, судаки, или, по-местному, колодки, и многие другие соленые и вареные рыбы, также и напущенный табак».
Меер пісаў, што большасць сялян «… суть бедные. И некоторые из них не только с мякиной смешанного хлеба не имеют, но и толкут вымоченное в воде, гнилое дубовое из середины дерево и пекут из оного с прибавлением муки…».
Адзначае А. К. Меер асаблівасць гаворкі мясцовых жыхароў: «Я думаю, что не противно будет, если я упомяну здесь о том наречии, которым все (?) кричевские мещане, портные, сапожники и других мастерств люди, а особливо живущие около польской границы корелы (не от корелов, а от грабежей своих так названные крестьяне) между собою изъясняются. Сие наречие подобно многим российским, а особливо суздальскому, введено в употребление праздношатавшимися и в распутстве жившими мастеровыми, которые, привыкнув уже к лености и пьянству, принужденными находились для прокормления своего оное выдумать и сплесть, дабы посторонние их не разумели, и они всех тем удобнее обкрадывать и мошенничать могли. Оно не основано ни на каких правилах и кроме множества произвольно вымышленных, состоит ещё из переломанных немецких и латинских слов. Употребляемая между ними таковая речь зовётся здесь отверницкою или отвращенною».
Атверніца — вёска паблізу Магілёва, па якой называўся атверніцкі жаргон, які складаўся не столькі з чужаземных слоў, як са слоў роднай мовы, але з «адварочваннем» складаў, іх перастаноўкай і заменай, і ўстаўкай розных часціц (ку, хер, шаце і іншых). Меер дае некалькі слоў і выразаў з гэтай мовы: «Еперь укаврюка чуху — украдь у господина шубу; хлизь в хаз, а то сергей смакшунит — иди в избу, а то дождик замочит; клева кургает — хорошо поет; манек химшаеть — мой брат хворает; клева капени по лауде — хорошенько ударь его по голове» і падобнае. Жаргон, магчыма, занесены ў Смутны час у Маскву беларусамі, якія прыйшлі з войскамі Рэчы Паспалітай.
Крыніцы
Спасылкі Лаппо-Данилевский К. Ю. Мейер Андрей Казимирович // Словарь русских писателей XVIII века. — СПб.: Институт русской литературы (Пушкинский Дом), 2010.
Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі