Рагі́мантас Адама́йціс (; , г. , Літва — ) — літоўскі . Народны артыст СССР (1985).

Біяграфія Нарадзіўся 31 студзеня 1937 года (па іншых крыніцах — 31 сакавікаРагімантас Адамайціс (Regimantas Adomaitis) — Біяграфіі, мемуары, гісторыі ) у Шаўляі.

У 1954 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта і ў 1959 годзе скончыў навучанне, але ўжо з 1958 года пачаў вучыцца на акцёрскім аддзяленні Кансерваторыі Літвы. У 1962 годзе атрымаў дыплом акцёра.

У 1962—1963 гадах працаваў у Капсукскім драматычным тэатры (цяпер Марыямпале), у 1963—1967 гадах у Каўнаскага драматычнага тэатра. З 1967 года — акцёр Літоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы ў Вільнюсе.

У 1988 годзе ўваходзіў у Ініцыятыўную групу Літоўскага руху за перабудову (Саюдзіс). Народны дэпутат СССР (1989—1991).

Памёр 20 чэрвеня 2022 годаПамёр літоўскі актор Рэгімантас Адамайціс. Ён быў беларускім партызанам у фільме, які не спадабаўся савецкаму кіраўніцтву.

Творчасць Мастацтва Адамайціс вызначаецца псіхалагічнай глыбінёй, тонкай іроніяй. За ролі Міндаўгаса, Мажвідаса («Міндаўгас», «Мажвідас» Ю. Марцінкявічуса), Йуна («Йун Габрыэль Боркман» Г. Ібсена) у тэатры атрымаў Дзяржаўную прэмію Літвы ў 1982 годзе. У кіно выявіліся яго моцны тэмперамент, здольнасць ствараць складаныя і супярэчлівыя характары: «Ніхто не хацеў паміраць», «Кароль Лір», «Гэта салодкае слова — свабода», «Кентаўры», «Аварыя», «Багач, бядняк» (два апошнія фільмы — тэлевізійныя). Фільмаграфія «Кароль Лір» (1970) — Эдманд

Літаратура Адамайціс Рэгімантас.

Спасылкі Lietuvos nacionalinis dramos teatras: Regimantas Adomaitis

Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Заслужаныя артысты Літоўскай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Літоўскай ССР Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад творчых саюзаў Катэгорыя:Постаці Каўнаскага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага драматычнага тэатра Літвы Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР