Гран-пры Бахрэйна () – адзін з этапаў чэмпіянату Свету па аўтагонках у класе Формула-1. Упершыню гонкі прайшлі 4 красавіка 2004 года.

Гран-пры Бахрэйна было арганізавана пры падтрымцы нацыянальнага авіяперавозчыка Дзяржавы Бахрэйн і султаната Аман Gulf Air. Гран-пры Бахрэйна з'яўляецца першым Гран-пры ў гісторыі Формулы-1, які прайшоў на тэрыторыі Сярэдняга Усходу.

Гран-пры Бахрэйна ў сезоне года адкрыў чэмпіянат Свету, замяніўшы Гран-пры Аўстраліі (у сувязі з правядзеннем у гэты перыяд Гульняў Супольнасці 2006 года). У 2010 годзе гонка таксама адкрыла чэмпіянат.

У 2011 годзе Гран-пры Бахрэйна быў перанесены на пазнейшы тэрмін, а пазней скасаваны зусім з-за палітычнай нестабільнасці і хваляванняў у краіне. Адноўлены ў 2012 годзе.

Катэгорыя:Гран-пры Формулы-1