Га́ўбіца (ад ад чэшск. houfnice гуфніцаПраз гістарычнае ням. haufnitz. Англійская назва howitzer паходзіць ад галандскага houwitser, якое трапіла ў англ. мову каля 1695, і таксама паходзіла ад Haubitze/haufnitz: .) — гармата для навеснай стральбы (пад кутом узвышэння да 70°).ВЭС-83, С.181.
Канструкцыйна гаўбіцы падобныя да пушак, але маюць параўнальна меншую пачатковую хуткасць і карацейшы (да 30 калібраў) ствол. Ствол можа быць даўжэйшым, а гармата — лічыцца гаўбіцай, калі пры навеснай стральбе мена зараду дазваляе перакрывацца зонам паражэння.
Сучасныя гаўбіцы маюць калібр 105 – 203 мм, ствол даўжынёй 15 – 30 калібраў, пачатковую хуткасць снарада 300 – 800 м/с, пераменны зарад, хуткастрэльнасць да 10 стрэлаў/хв., дальнабойнасць да 24 км (з актыўна-рэактыўнымі боепрыпасамі — да 30 км).Звесткі на пач. 1980-х гг. Падзяляюцца і класіфікуюцца як і іншыя гарматы.
Правобразамі сучасных гаўбіц, ці, паводле іншага бачання, першымі гаўбіцамі ў Еўропе былі сярэднявечныя гуфніцы (15 – 16 ст.) і камнямёты. Тып гаўбіцы, як палявой, манеўранай гарматы, здольнай да навеснай стральбы выбуховымі снарадамі, выдзяліўся ў сяр. 17 ст. у Галандыі, як адказ на памацнелую палявую фартыфікацыю, і з таго часу ўжываўся ў усіх арміях, асабліва шырока – з 19 ст. На пачатку 20 ст. тэхналагічнае і канструкцыйнае развіццё практычна сцёрла прынцыповыя розніцы паміж цяжэйшымі гаўбіцамі і марцірамі, а за час 1-й сусв. вайны адбылося ўзаемапранікненне баявых якасцяў пушак і гаўбіцЯк адзначана, напр., у: Кириллов-Губецкий И. М. Современная артиллерия. 3-е испр. изд. — М.: Воениздат, 1937..
Галерэя
Гл. таксама 155-мм гармата L33 305-мм гаўбіца ўзору 1915 года
Літаратура
Stephen Wood. Howitzer // Military History Companion [Answers Corporation]. — Answers.com. Hughes, Maj Gen Basil P., British Smooth-Bore Artillery (London, 1969). Reid, William, The Lore of Arms (London, 1976)
Спасылкі
Катэгорыя:Гарматы