Баланешты () — гара ў Малдове, у 60 км на захад ад Кішынёва. З'яўляецца самым высокім пунктам у краінеСоветский Союз. Географическое описание в 22-х томах. Молдавия. — Москва: «Мысль», 1970. — С. 17. Вышыня — 428,2 м, плошча каля 1,2 км²Советская Молдавия. Краткая энциклопедия. — Кишинёв, Главная редакция Молдавской Советской Энциклопедии, 1982. — C. 31. Таксама вядомая як гара Крэкан.

Гара знаходзіцца ў заходняй частцы краіны недалёка ад мяжы з Румыніяй, на водападзеле басейнаў рэк Прут і Днестр, на Цэнтральнамалдаўскім узвышшы, у найболей прыўзнятай і рассечанай яго частцы — КодрахМолдавская ССР. — Кишинёв, Главная редакция Молдавской Советской Энциклопедии, 1979. — С. 10.

Каля гары знаходзяцца сёлы Баланешты, Мілешты і Гэурэны. На адлегласці 18 км. ад вяршыні знаходзіцца горад Калараш.

Схілы пакрыты лясамі і выкарыстоўваюцца ў рэкрэацыйных мэтах. Лясное покрыва схілаў пададзенае пераважна грабамі і дубамі. Сустракаюцца таксама спадарожныя пароды — ліпа, ясень, клён, адзінкава бук, рабіна, дзікая груша, дзікая чарэшня, кізіл. Пад лясным покрывам растуць плюшч, брызгліна карлікавая, венерын чаравічак, ландышы, пралескі, чубаткі, сон-трава, некаторыя віды папарацяў, павойніка і некалькі відаў архідэй. На схілах гор пераважаюць бурыя і шэрыя лясныя глебы. Са схілаў Баланешт з адзнак 225, 325 і 390 метраў выступаюць падземныя воды.

Купалаватая вяршыня гары без лесу; яе глебы складзены пяскамі і глінамі. На вяршыні знаходзіцца трыянгуляцыйная вышка, якая ў наш час выкарыстоўваецца для камунікацыйных тэхналогій.

Літаратура

Спасылкі Peakbagger.com Summitpost.org