Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Касынь Мінскага раёна.

Гісторыя

За 1 км на захад ад вёскі. Пабудавана з цэглы ў пачатку XIX ст.

Архітэктура

Помнік архітэктуры з рысамі барока. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам, двухсхільны дах якога пераходзіць у канічны над закругленай алтарнай часткай. Фасад завершаны паката-ўвагнутым франтонам з 3 макаўкамі на трох'ярусных чатырохгранных шыях. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі арачнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінскага раёна Катэгорыя:Касынь Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі