Па́вел Скарапа́дскі (; ) — украінскі арыстакрат, ваенны і дзяржаўны дзеяч. Стаў кансерватыўным лідарам Украінскай дзяржавы пасля Расійскай рэвалюцыі 1917 года.

Біяграфія Нарадзіўся 3 мая 1873 года ў Вісбадэне (Германская імперыя).

Служыў у царскай арміі, удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904—1905 гадоў. У 1906 г. атрымаў званне палкоўніка, у 1912 г. — генерал-маёра, у 1916 г. — генерал-лейтэнанта. Генеральны ад’ютант цара Мікалая II у 1905 г.

Падчас Першай сусветнай вайны камандаваў, у прыватнасці, І Кавалерыйскай гвардзейскай дывізіяй і 34 Армейскім корпусам арміі Расійскай імперыі. 29 красавіка 1918 г. пры падтрымцы нямецкай арміі, якая займала Украіну па Брэсцкім мірным дагаворы, захапіў уладу ва Украінскай Народнай Рэспубліцы і абвясціў сябе гетманам Украіны. Гэта адбылося ўслед за пагадненнем Скарападскага з камандаваннем нямецкімі акупацыйнымі войскамі ва Украіне.

У якасці афіцыйнай назвы сваёй краіны Скарападскі ўвёў тэрмін «Украінская дзяржава». Дзяржава гэта заставалася пад пратэктаратам нямецкіх і аўстра-венгерскіх войскаў, адначасова абараняючыся ад агрэсіі з боку Савецкай Расіі і ўварвання Чырвонай Арміі. Да 14 снежня 1918 года ўзначальваў тры ўрадавых кабінеты, якія абапіраліся на кансерватыўныя колы.

Пасля паразы Цэнтральных дзяржаў у Першай сусветнай вайне, перамір’я на Заходнім фронце (11 лістапада 1918 г.) і — як следства яго ўмоў — пачатку адводу нямецкіх войскаў з усходу, Скарападскі (вядомы да гэтага часу сваімі манархічнымі поглядамі), змяніў сваю тактыку, і выказаўся за неадкладнае аб’яднанне Украіны з Расійскай дзяржавай. 14 снежня 1918 года быў скінуты Сымонам Пятлюрай з дапамогай корпусу Сечавых стральцоў і з’ехаў з Кіева разам з адступаючымі нямецкімі войскамі, замаскіраваны пад нямецкага параненага афіцэра. Жыў у эміграцыі ў Берліне (Германія).

16 красавіка 1945 года, падчас эвакуацыі, быў смяротна паранены ў выніку бамбардзіроўкі англа-амерыканскай авіяцыяй станцыі Платлінг каля Рэгенсбурга. Памёр 26 красавіка 1945 года ў бальніцы Метэнскага кляштара і быў там пахаваны, затым перапахаваны ў Оберстдорфе (Баварыя).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Генералы Украіны Катэгорыя:Антыкамуністы Украіны Катэгорыя:Кіраўнікі Украіны Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Кавалерысты Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Загінулыя пры бамбёжках у тыле падчас Другой сусветнай вайны