Дабрылава Евангелле () — старажытнарускі кірылічны ілюмінаваны рукапіс Евангелля-апракаса, створаны ў 1164 годзе. Адзін з нешматлікіх дакладна датаваных старажытнарускіх рукапісаў. Паводле запісу ў кнізе, яе перапісаў пісец Дабрыла (), адкуль і назва.
Гісторыя Рукапіс мае паўднёварускае паходжанне і мог быць напісаны ў Галіцка-Валынскім княстве. У XIX—XX пачатку стагоддзяў з'явіліся здагадкі аб наўгародскім паходжанні Евангелля, якія не лічацца пераканаўчыміТихомиров Н. Б. Каталог русских и славянских пергаменных рукописей XI—XII вв., хранящихся в ОР ГБЛ. Ч. 2: XII в. // Зап. ОР ГБЛ. М., 1965. Вып. 27. С. 124—125.
На перадапошнім аркушы рукапісу пісцом пакінуты «выхадны» надпіс:
Ранняя гісторыя Дабрылава Евангелля і абставіны, пры якіх яно трапіла ў царскую бібліятэку, невядомыя.
У годзе 1572/1573, пра што быў зроблены запіс на другім аркушы рукапісу, з бібліятэкі цара Івана Грознага Евангелле было ўкладзена ў нейкую пустынь, названую ў імя архідыякана Стэфана. Гэту пустынь даследчыкі ідэнтыфікуюць з наступнымі манастырамі: Барысаглебскі-Стэфанаўскі на Кідзекшы, Стэфанаўскі на Лугу каля Пскова, Серадакаротны Стэфанаўскі манастыр у Ціхвінскім павеце ці Спаская Архідыяканская пустынь Ісадскага манастыра ў Ніжагародскай губерні.
У 1822 годзе Дабрылава Евангелле было набыта ў Гомелі калекцыянерам М. П. Румянцавым:
З заснаванага ім Румянцаўскага музея кніга затым паступіла ў Дзяржаўную бібліятэку СССР ім. В. І. Леніна (з 1992 года — Расійская дзяржаўная бібліятэка).
Характарыстыка Рукапіс уяўляе сабой кодэкс на пергаменце, які складаецца з 270 лістоў памерам 24,5 × 19,7 см, тэкст напісаны ўставам у два слупкі.
Евангелле ўпрыгожана чатырма мініяцюрамі з выявай евангелістаў, змешчаных у інтэр'еры аднакупальных храмаў. Яны належаць да характэрнага для рускага мастацтва XII стагоддзя прымітыўна-пластычнага стылю. На думку мастацтвазнаўцы В. С. Паповай, гэтыя мініяцюры «нясуць асаблівае хараство шырокага малюнка і свабоднага пісьма правінцыйнага майстра»Попова О. С. Византийские и древнерусские миниатюры. М., 2003. С. 266. Зыходзячы з надпісаў на мініяцюрах вынікае, што яны былі выкананы запрошаным майстрам, а не пісцом Дабрылам. Іншым майстрам таксама выкананы і кінаварныя загалоўкі.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Рукапісы Евангелляў Катэгорыя:З'явіліся ў 1164 годзе Катэгорыя:Ілюмінаваныя Евангеллі Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы Старажытнай Русі