Украінскія сечавыя стральцы () — украінскае нацыянальнае вайсковае фармаванне ў складзе аўстра-венгерскай арміі, сфармаванае з добраахвотнікаў, якія адгукнуліся на заклік Галоўнай Украінскай Рады 6 жніўня 1914 года і стаялі пад кіраўніцтвам Баявой управы ўкраінскіх сечавых стральцоў.
УСС былі першымі ўкраінскімі часткамі Аўстра-Венгрыі, адабранымі па нацыянальнай прыкмеце, і мелі вялікае значэнне для стварэння ваеннай тэрміналогіі, фальклору, песні і музыкі (аркестра УСС), а таксама ўкраінскай уніформы (мазепінкі).
Гл. таксама Сечавыя стральцы
Катэгорыя:Гісторыя Украіны (1795—1917) Катэгорыя:Узброеныя сілы Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Украіны Катэгорыя:Галічына