Арнольд Уладзіміравіч Пячэрскі (рус. Арнольд Владимирович Печерский) ( — ) — беларускі прадпрымальнік, а таксама грамадскі і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Стваральнік прафсаюза прадпрымальнікаў. Член прафсаюза «Садружнасць». Член партыі БНФ і актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі. З 1997 г. член стачкама прадпрымальнікаў Беларусі і кіраўнік стачкама прадпрымальнікаў па г. Мінску і Мінскай вобласці8 лет со дня гибели известного лидера предпринимателей // Сайт В. Леванеўскага. Арганізатар забастовак прадпрымальнікаў на рынках «Дынама» і «Ждановічы». Паводле ўспамінаў А. Макаева (нам. старшыні Руху салідарнасці "Разам"): "фінансаваў некалькі юрыстаў, якія па “гарачай лініі” аказвалі бясплатную дапамогу беларускім прадпрымальнікам па розных пытаннях; дапамагаў Вячаславу Сіўчыку выдаваць прадпрымальніцкі бюлетэнь “Кірмаш”"Таццяна Уласенка 24 красавіка — дзень памяці Арнольда Пячэрскага // Новы час 24.04.2013. Давераная асоба М. Чыгіра падчас удзелу апошняга ў прэзідэнцкіх выбарах 1999 г.

Гібель

24 красавіка 1999 г. вяртяючыся з Масквы па справах свайго бізнеса, А. Пячэрскі патрапіў у аварыю на трасе Масква-Мінск у раёне горада Крупкі, у якой загінуў. Гэты дзень адзначаецца беларускай апазіцыяй, як дзень памяці Арнольда Пячэрскага . 27 красавіка пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

Існуюць 2 асноўныя версіі яго гібелі. Афіцыйная: вадзіцель Пячэрскага заснуў за рулём і машына сутыкнулася з дарожна-будаўнічай тэхнікайВ автокатастрофе погиб активист белорусской оппозиции// Gazeta.ru. Альтэрнатыўная: "ягоная смерць супала ў часе са смерцю Карпенкі, знікненнем Ганчара, Захаранкі» (некаторых іншых лідараў беларускай апазіцыі) і мае дачыненне да гэтых смярцей і знікненняўПамяці Арнольда Пячэрскага// Наша ніва 26.04.2010Очередная загадочная смерть потрясла Республику Беларусь//Бюллетень «ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ» № 14 (апр. 1999 г)" і да яго смерці могуць мець дачыненне ўлады Беларусі. Паведамленне пра смерць А. Пячэрскага ўвайшло ў штогадовы агляд парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі за 1999 гREVIEW-CHRONICLE OF THE HUMAN RIGHTS VIOLATIONS IN BELARUS IN 1999, рр.53-54.

Спасылкі Погиб Арнольд Печерский // Белорусы и рынок Архив: № 17(346) 3 — 10 мая 1999 г. ПРОФСОЮЗНОЕ ДВИЖЕНИЕ БЕЛАРУСИ в 1990—2004 гг. Statement of Charter'97 of May 11, 1999

Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі