Надзея Мікалаеўна Астапчук (нар. , в. Вялікія Арлы, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская лёгкаатлетка. Рэкардсменка Беларусі ў штурханні ядра.

Біяграфія

На Алімпійскіх гульнях 2004 заняла 4-е месца. Чэмпіёнка свету 2005, 2010. Чэмпіёнка Еўропы 2005, 2010, сярэбраны прызёр Чэмпіянату Свету 2001, 2003, 2007, 2008, 2011, 2012 і Чэмпіянату Еўропы 2006.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Надзея Астапчук атрымала бронзавы медаль у штурханні ядра. Пазней у яе аналізах выяўленыя забароненыя рэчывы дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і тамаксіфен, у 2017 яна пазбаўленая медаля.

На Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане ў штурханні ядра паказала найлепшы вынік сярод усіх спартсменак. Аднак у яе допінг-пробах (першая была ўзята напярэдадні спаборніцтваў, другая — адразу пасля іх завяршэння) быў выяўлены забаронены прэпарат метэналон. На падставе станоўчых проб па рэкамендацыі Дысцыплінарнага камітэта Выканаўчым камітэтам МАК Надзея Астапчук дыскваліфікавана ў алімпійскіх спаборніцтвах, выключана са складу ўдзельнікаў Алімпіяды 2012 года, абавязана вярнуць медаль і дыпломnashaniva.by.

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти .

Дасягненні Чэмпіянат свету сярод юніёраў 1998 — золата Чэмпіянат свету ў памяшканні 2001 — серабро Чэмпіянат свету ў памяшканні 2003  — серабро Чэмпіянат свету 2003 — серабро Летнія Алімпійскія гульні 2004 — 4-е месца Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні 2005 — золата Чэмпіянат свету 2005 — золата Лідар сусветнага сезону-2005 Чэмпіянат Еўропы 2006 — серабро Лідар сусветнага сезону-2006 — 20,56 м Чэмпіянат свету 2007 — серабро Лідар сусветнага сезону-2008 Чэмпіянат свету ў памяшканні 2010 (Катар, Доха) — золата (20,85) Чэмпіянат Еўропы 2010 (Барселона) — золата (20,48)

Спасылкі

Надзея Астапчук на Алімпійскіх гульнях Старонка аб Астапчук на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне

Катэгорыя:Штурхальнікі ядра Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Столінскім раёне Катэгорыя:Вялікія Арлы (вёска) Катэгорыя:Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі