Горан Іванішавіч (; ) — былы прафесійны харвацкі тэнісіст. Пераможца Уімблдана 2001 года. Член зборнай Харватыі, якая атрымала перамогу на Кубку Дэвіса 2005 года. Уладальнік двух бронзавых медалёў Алімпійскіх гульняў 1992 года (у адзіночным і парным разрадах з Горанам Прпічам). У 1994 годзе займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу, якое стала найвышэйшым у яго кар’еры.
Пачаў прафесійную кар’еру ў 1988 годзе ў 16-гадовым узросце. За 16 гадоў выступаў выйграў 22 турніры ATP у адзіночным разрадзе і 9 — у парным, стаўшы самым паспяховым харвацкім тэнісістам у гісторыі. Апроч перамогі на Уімблдане ў 2001 годзе, тры разы гуляў у фіналах гэтага турніру (1992, 1994 і 1998) і два разы ў паўфіналах (1990 і 1995), а таксама ў паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША ў 1996 годзе. Абвясціў аб завяршэнні сваёй кар’еры пасля паразы ў трэцім крузе Уімблдана 2004 года. Пасля завяршэння кар’еры час ад часу выступаў у ветэранскім туры чэмпіёнаў ATP ().
Застаецца адным з самых вядомых і папулярных харвацкіх спартсменаў у свеце. Гэтаму паспрыялі і яго часам нетрадыцыйныя паводзіны на прэс-канферэнцыях і шматлікіх мерапрыемствах за межамі тэніса, напрыклад удзел у таварыскім матчы футбольнай зборнай Харватыі з нагоды завяршэння кар’еры капітана зборнай Званіміра Бобана ў 2002 годзе. У 1992 годзе атрымаў дзяржаўную спартыўную ўзнагароду імя Франьі Бучара і пяць разоў станавіўся спартсменам года ў Харватыі па версіі папулярнай газеты «Sportske novosti».
Фіналы турніраў
Адзіночны разрад (22–27) ЛегендаТурніры Вялікага Шлема (1–3)Кубак Мастэрс (0–0)Кубак Вялікага Шлема (1–1)Серыя Мастэрс ATP (2–5)ATP Championship Series (7–5)Сусветная серыя ATP (11–13)Тытулы паводле пакрыццяўХард (3–8)Трава (2–4)Грунт (3–6)Дыван (14–9)
ВынікДатаТурнірПакрыццёАпанент у фіналеЛікПараза122 мая 1989Фларэнцыя, ІталіяГрунт Гарасія дэ ла Пенья4–6, 3–6Параза214 мая 1990Умаг, ЮгаславіяГрунт Горан Прпіч3–6, 6–4, 4–6116 ліпеня 1990Грунт6–7(2–7), 6–1, 6–4, 7–6(7–5)Параза320 жніўня 1990Лонг-Айленд, ЗШАХард Стэфан Эдберг6–7(3–7), 3–6Параза410 верасня 1990Бардо, ФранцыяГрунт Гі Фаржэ4–6, 3–6Параза524 верасня 1990Базель, Швейцарыя Джон Макінрой7–6(7–4), 6–4, 6–7(3–7), 3–6, 4–6Перамога217 чэрвеня 1991Манчэстэр, ВялікабрытаніяТрава Піт Сампрас6–4, 6–4Параза612 жніўня 1991Нью-Хэвэн, ЗШАХард Петр Корда4–6, 2–6Перамога330 снежня 1991Адэлаіда, АўстраліяХард Крысціян Бергстром1–6, 7–6(7–5), 6–4Параза73 лютага 1992Мілан, ІталіяДыван (пам) Амар Кампрэзэ6–3, 3–6, 4–6Перамога417 лютага 1992Штутгарт (пам), ГерманіяДыван (пам) Стэфан Эдберг6–7(5–7), 6–3, 6–4, 6–4Параза822 чэрвеня 1992Уімблдан, ЛонданТрава Андрэ Агасі7–6(10–8), 4–6, 4–6, 6–1, 4–6Перамога55 кастрычніка 1992Сідней (пам), АўстраліяХард (пам) Стэфан Эдберг6–4, 6–2, 6–4Перамога6Стакгольм, ШвецыяДыван (пам) Гі Фаржэ7–6(7–2), 4–6, 7–6(7–5), 6–2Параза94 студзеня 1993Доха, КатарХард Барыс Бэкер6–7(4–7), 6–4, 5–7Параза1010 мая 1993Рым, ІталіяГрунт Джым Кур'е1–6, 2–6, 2–6Перамога713 верасня 1993Бухарэст, РумыніяГрунт Андрэй Чаркасаў6–2, 7–6(7–5)Перамога818 кастрычніка 1993Вена, АўстрыяДыван (пам) Томас Мустэр4–6, 6–4, 6–4, 7–6(7–3)Параза1125 кастрычніка 1993Стакгольм, ШвецыяДыван (пам) Міхаэль Шціх6–4, 6–7(6–8), 6–7(3–7), 2–6Перамога91 лістапада 1993Парыж (пам), ФранцыяДыван (пам) Андрэй Мядзведзеў6–4, 6–2, 7–6(7–2)Параза1214 лютага 1994Штутгарт (пам), ГерманіяДыван (пам) Стэфан Эдберг6–4, 4–6, 2–6, 2–6Параза1320 чэрвеня 1994Уімблдан, ЛонданТрава Піт Сампрас6–7(2–7), 6–7(5–7), 0–6Перамога101 жніўня 1994Кітцбухель, АўстрыяГрунт Фабрыс Сантаро6–2, 4–6, 4–6, 6–3, 6–2Параза1412 верасня 1994Бухарэст, РумыніяГрунт Франка Дэйвін2–6, 4–6Перамога1110 кастрычніка 1994Токіа (пам), ЯпоніяДыван (пам) Майкл Чан6–4, 6–4Параза1524 кастрычніка 1994Стакгольм, ШвецыяДыван (пам) Барыс Бэкер6–4, 4–6, 3–6, 6–7(4–7)Параза168 мая 1995Гамбург, ГерманіяГрунт Андрэй Мядведзеў3–6, 2–6, 1–6Перамога125 снежня 1995Кубак Вялікага Шлема, МюнхенДыван (пам) Тод Марцін7–6(7–4), 6–3, 6–4Параза178 студзеня 1996Сідней, АўстраліяХард Тод Марцін7–5, 3–6, 4–6Перамога1329 студзеня 1996Заграб, ХарватыяДыван (пам) Сэдрык П'ялін3–6, 6–3, 6–2Перамога1412 лютага 1996Дубай, ААЭХард Алььберт Коста6–4, 6–3Параза1819 лютага 1996Антверпен, БельгіяДыван (пам) Міхаэль Шціх3–6, 2–6, 6–7(5–7)Перамога1526 лютага 1996Мілан, ІталіяДыван (пам) Марк Расэ6–3, 7–6(7–3)Перамога164 сакавіка 1996Ротэрдам, НідэрландыДыван (пам) Яўген Кафельнікаў6–4, 3–6, 6–3Параза1918 сакавіка 1996Key Biscayne, ЗШАХард Андрэ Агасі0–3, ret.Параза2012 жніўня 1996Індыянапаліс, ЗШАХард Піт Сампрас6–7(3–7), 5–7Перамога174 лістапада 1996Масква, РасіяДыван (пам) Яўген Кафельнікаў3–6, 6–1, 6–3Параза213 снежня 1996Кубак Вялікага Шлема, МюнхенДыван (пам) Барыс Бэкер3–6, 4–6, 4–6Перамога1827 студзеня 1997Заграб, ХарватыяДыван (пам) Грэг Руседскі7–6(7–4), 4–6, 7–6(8–6)Параза2210 лютага 1997Дубай, ААЭХард Томас Мустэр5–7, 6–7(3–7)Перамога1924 лютага 1997Мілан, ІталіяДыван (пам) Серхі Бругера6–2, 6–2Параза239 чэрвеня 1997Queen's Club, ВялікабрытаніяТрава Марк Філіпусіс5–7, 3–6Перамога206 кастрычніка 1997Вена, АўстрыяДыван (пам) Грэг Руседскі3–6, 6–7(4–7), 7–6(7–4), 6–2, 6–3Перамога212 лютага 1998Спліт, ХарватыяДыван (пам) Грэг Руседскі7–6(7–3), 7–6(7–5)Параза2422 чэрвеня 1998Уімблдан, ЛонданТрава Піт СампрасПараза2517 жніўня 1998Нью-Хэвэн, ЗШАХард Караль Кучэра4–6, 7–5, 2–6Параза265 кастрычніка 1998Шанхай, ChinaДыван Майкл Чан6–4, 1–6, 2–6Параза279 лістапада 1998Масква, РасіяДыван Яўген Кафельнікаў6–7(2–7), 6–7(5–7)Перамога2225 чэрвеня 2001Уімблдан, ЛонданТрава Патрык Рафтэр6–3, 3–6, 6–3, 2–6, 9–7
Спасылкі
Профіль на сайте ATP
Катэгорыя:Тэнісісты Харватыі Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў мужчынскім адзіночным разрадзе Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года