Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Косіна Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1865 г. з дрэва.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Храм крыжова-купальны, сіметрычна-восевай кампазіцыі. Да выцягнутага па падоўжнай восі васьміграннага аб'ёму, накрытага шатровым дахам, з 4 бакоў далучаны бабінец, 2 бакавыя прыдзелы і пяцігранная апсіда. У сяродкрыжжы гонтавых дахаў - васьмігранны барабан з шатровым верхам. Над прытворам была трох'ярусная званіца (не захавалася). Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі.
Інтэр'ер У інтэр'еры сцены пакрыты шэра-блакітнай тынкоўкай і размалёўкай пад панэлі. Пры ўваходзе ў храм вылучаны невялікія памяшканні тамбура і бакавых клецей.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Косіна (Лагойскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лагойскага раёна Катэгорыя:1865 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі