Свя́та-Мікала́еўская царква́ — драўляны праваслаўны храм у горадзе Крычаве Магілёўскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства.

Гісторыя

На Замкавай гары (вул. Сожная), на высокім левым беразе р. Сож. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва на месцы старажытнага касцёла Св. Еліяша, узведзенага пры каралю Казіміру І, паводле падання, на месцы язычніцкага капішча. Капітальна перабудавана ў 1950-я гг.

Архітэктура

Твор народнага дойлідства. Трохзрубную падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прытвор, малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны фасад асноўнага выцягнутага прамавугольнага зруба завершаны галоўкай на двух'ярусным васьмігранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, вертыкальнай шалёўкай вылучана цокальная і фрызавая часткі фасадаў.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Крычава Катэгорыя:З’явіліся ў 1838 годзе Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Крычаўскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:1838 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі