Маціяс Гансалес (; — ) — уругвайскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1950 у складзе нацыянальнай зборнай Уругвая.

На працягу ўсёй кар’еры гульца выступаў за клуб «Сера» з Мантэвідэа. Ён таксама правёў 30 матчаў за зборную Уругвая, з 1949 па 1956 год. У 1950 годзе са сваёй зборнай ён стаў чэмпіёнам свету па футболе. На пераможным чэмпіянаце быў адным з трох прадстаўнікоў свайго клуба. Але калі нападнік Рубен Моран згуляў толькі ў адным, вырашальным, матчы супраць Бразіліі, а абаронца Эктар Вільчэс так і застаўся ў запасе па ходзе турніру, то Маціяс Гансалес гуляў абсалютна ва ўсіх матчах зборнай і быў адным з ключавых гульцоў у абароне зборнай Уругвая.

Браў удзел у трох чэмпіянатах Паўднёвай Амерыкі — у 1949, 1953, 1955 гадах. Уладальнік бронзавых медалёў гэтага турніру ў 1949 годзе.

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Катэгорыя:Футбалісты Уругвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Уругвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сера Катэгорыя:Футбалісты аднаго клуба Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1950