Дзмітрый Юсаў (нар. , ) — украінскі футбаліст, нападнік харкаўскага «Металіста 1925».

Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Мелітопалі. У 12-гадовым узросце пераехаў у Запарожжа, дзе пачаў займацца ў футбольнай акадэміі «Металурга». Пасля завяршэння навучання застаўся ў структуры «металургаў». Гуляў у другой камандзе і ў дублі. У Прэм’ер-лізе дэбютаваў 4 мая 2013 года ў гульні супраць «Ворсклы», замяніўшы на 64-й хвіліне Ігара Карацецкага. З вясны 2014 года рэгулярна з’яўляўся ў складзе першай каманды «Металурга». У снежні 2015 года пакінуў клуб у сувязі з працэсам яго ліквідацыі і заняўся пошукам новай каманды, паралельна з аднаўленнем пасля атрыманай у лістападзе траўмы.

У сакавіку 2016 года разам з яшчэ адным украінцам Аляксандрам Насонавым заключыў гадавы кантракт з беларускім «Гранітам»Украинские защитники Насонов и Юсов подписали контракты с "Гранитом". У першай палове сезона згуляў за «Граніт» у 10 матчах, у якіх адзначыўся голам і дзвюма галявымі перадачамі. У пачатку ліпеня 2016 года разарваў кантракт з мікашэвіцкім клубамДмитрий Юсов расторг контракт с "Гранитом".

У жніўні 2016 года стаў іграком кішынёўскай «Дачыі»Экс-хавбек "Гранита" перешел в "Дачию", аднак ужо ў снежні таго ж года пакінуў яеЮсов покинув Дачію. У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Слуцк» і неўзабаве падпісаў кантрактДмитрий Юсов подписал контракт со "Слуцком". Выдатна пачаў сезон, калі дапамог «Слуцку» прайсці ў паўфінал Кубка Беларусі, у сакавіку і красавіку забіў 4 галы за слуцкі клуб. Аднак пазней з-за траўмы доўгі час не з’яўляўся на полі, толькі ў жніўні зноў замацаваўся ў аснове случан. У лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»Былина, Сафонов, Щегрикович, Гуренко, Коне и Юсов покидают «Слуцк».

У студзені 2018 года пасля прагляду падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»Дмитрий Юсов стал игроком "Торпедо-БелАЗ". У жодзінскай камандзе трывала з’яўляўся ў асноўным складзе, пераважна выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з жодзінцаміЮсов покинул "Торпедо-БелАЗ" і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»Дмитрий Юсов перешел в "Ислочь", дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Таразе», але не падышоў і ў лютым падоўжыў кантракт з «Іслаччу»Юсов продлил контракт с "Ислочью". У ліпені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭДмитрий Юсов перешел в БАТЭ, дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭДмитрий Юсов покинул БАТЭ.

У студзені 2022 адправіўся на турэцкі збор разам з адэскім «Чарнаморцам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубамЭкс-форвард БАТЭ Юсов подписал контракт с "Черноморцем". У ліпені 2023 года перайшоў у харкаўскі «Металіст 1925».

Міжнародная кар’ера У 2014 годзе выступаў моладзевую зборную Украіны. 21 мая 2014 года ў матчы з Малдовай адзначыўся дублем.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Металург-2 Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дачыя Кішынёў Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст 1925 Харкаў