Бетпак-Дала, (), таксама Паўночны Галодны стэп — пустыня ў Карагандзінскай, Паўднёва-Казахстанскай і Жамбылскай абласцях Казахстана. Знаходзіцца паміж нізоўем ракі Сарысу, ракі Чуй і возерам Балхаш.

Каардынаты (46°02’N 70°12’E). На поўначы ля паралелі 46°30' мяжуе з Казахскім драбнасопачнікам. Плошча каля 75 000 км². Паверхня плато Бетпак-Дала месцамі мае гарысты характар, рассечана буйнымі западзінамі. Рэльеф паўднёва-заходняй часткі складзены марскімі, кантынентальнымі адкладамі палеазоя: галечнікам, пяском, глінай.

У літаратуры Гісторыя вывучэння пустыні «Бетпак-Дала» экспедыцыямі пад кіраўніцтвам заолага апісана ў кнізе М. Д. Зверава «Канец белай плямы». Яго экспедыцыя ў 1936 годзе праводзіла ў пустыні раскопкі Асказансорскай выкапнёвай фаўны.

Спасылкі Бетпак-Дала в книге: Н. А. Гвоздецкий, Н. И. Михайлов. Физическая география СССР. М., 1978. PaleoKazakhstan.com: Бетпакдала

Катэгорыя:Пустыні Казахстана