Андрэй Мікалаевіч Арамнаў () — беларускі цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Арамнаў атрымаў залаты медаль у вагавай катэгорыі 105 кг, устанавіў тры сусветныя рэкорды: у рыўку (200 кг), штуршку (236 кг) і суме дваябор’я (436 кг).

Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Спартсмен года», атрымаўшы 563218 галасоў.

У 2016 Андрэй Арамнаў заявіў аб тым, што завяршыў кар’еру.

У 2017 прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі за чарговае п’янае кіраванне.

У 2018 годзе аднавіў спартыўную кар’еру. Стаў срэбраным прызёрам Чэмпіянату Еўропы-2019 у вагавай катэгорыі да 109 кг і рэкардсменам Беларусі. Пасля Андрэй Арамнаў стаў адным з галоўных герояў планетарнага першынства ў Патаі (Тайланд), выйграўшы срэбра ў шматбор’і, а таксама малыя сярэбраны і бронзавы медалі ў асобных практыкаваннях. Ён быў прызнаны найлепшым спартсменам 2019 года ў Беларусі па выніках апытання сярод журналістаў, якое праводзіла газета «Спортивная панорама»/zviazda.by.

Спасылкі Старонка аб Арамнавым на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне Вынікі Андрэя Арамнава Алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў прысуджаны да 2 гадоў хатняй хіміі за чарговае п’янае кіраванне

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Барысаве Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па цяжкай атлетыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па цяжкай атлетыцы Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Цяжкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Барысава Катэгорыя:Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў Катэгорыя:Асобы на марках