Мсціслаў Антонавіч Аляхновіч (; , — ) — польскі лінгвіст. Доктар гуманітарных (1963) і педагагічных (1966) навук, прафесар (1974).
Біяграфія Скончыў у 1938 годзе Віленскі ўніверсітэт. З 1949 года выкладчык, з 1954 года загадчык кафедры замежных моў, з 1966 кафедры рускай філалогіі Лодзінскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Даследаваў рускую і беларускую мовы, беларускі фальклор, руска-беларуска-польска-літоўскія фальклорныя і моўныя сувязі. Аўтар манаграфіі «Польскія даследчыкі беларускага фальклору і мовы ў XIX ст.» (1986), прац «Польскія зацікаўленні беларускай мовай (ад паловы XVI стагоддзя да 1863 г.)» (1964), «Даследчыкі палескага фальклору ў першай палове XIX стагоддзя» (1965), «Беларускія элементы ў польскай песні першай паловы XIX стагоддзя» (1966), «„Беларусь—Палессе“ Оскара Кольберга» (1968), «Сістэма націску назоўнікаў з вытворнай асновай у беларускай мове» (1972), «Тэндэнцыі развіцця беларускага націску (на параўнальным фоне націску рускага)» (1978) і інш.
Літаратура
І. Саламевіч. Польскі даследчык Беларусі // ЛіМ. 1975. 21 лют.; Bibliografia publikacji naukowych i dydaktycznych prof.dra habil.Mścisława Olechnowicza. Acta Univ.Lodz. 1979 nr 33 s.3-8.
Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Дактары гуманітарных навук Катэгорыя:Дактары педагагічных навук Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Лодзінскага ўніверсітэта