«Заўтра была адліга» — кніга беларускага аўтара Віктара Шніпа. Жанр — проза, дзённікавы раман паэта. Выдадзена ў 2015 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура».
Сюжэт Кніга складаецца з твораў (сапраўдныя гісторыі) і вершаў Віктара Шніпа. Гэта паўтара года асабістага жыцця аўтара (2013—14 гг.), побытавыя дзённікавыя запісы, якія арганічна спалучаюцца з вершамі, мастацкімі замалёўкамі філасофскімі разважаннямі, лірычнымі адхіленнямі, цікавымі гісторыямі з выдавецкай практыкі. Нягледзячы на такое спалучэнне жанраў і стыляў, кніга чытаецца як адзіны, суцэльны твор.
Гісторыя Першапачаткова твор часткова друкаваўся ў часопісе «Полымя» (2014, №7). У 2015 годзе выдадзена асобнай кнігай у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Прэміі. Прызнанне 2015 год — па версіі сайта DelaemVmeste.BY кніга прызнана як «Лепшая не мастацкая проза 2015 года».
Намінацыі
2016 год — намінавана на літаратурную прэмію Ежы Гедройца 2016 год — намінавана на літаратурную прэмію «Кніга году»
Рэцэнзіі
Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове Катэгорыя:Кнігі 2015 года