Крывое — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 32 км паўночны ўсход ад горада Паставы, на паўночны захад ад вёскі Навікі, у басейне ракі Ласіца.
Плошча паверхні 0,19 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Плошча вадазбору 5,25 км².
Схілы катлавіны вышынёй 6—9 м, пад хмызняком, на захадзе, поўдні і ўсходзе часткова разараныя. Злучана ручаямі з азёрамі Навікі і Баравое.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы