Томаш Арцішэўскі (; , Сяжховы, Царства Польскае, Расійская імперыя — , Лондан, Вялікабрытанія) — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр урада Польшчы ў выгнанні ў 1944—1947 гадах.

Біяграфія

Раннія гады Томаш Арцішэўскі нарадзіўся ў маленькім гарадку, размешчаным паміж Варшавай і Лоддзю, у сям’і Мікалая Арцішэўскага, ветэрана паўстання 1863 года, і Гелены з Млынарскіх. Наведваў тэхнічныя вучылішчы ў Любані і Радаме, пазней працаваў на металічным заводзе ў Сасноўцы, у рэгіёне Заглэмбе. У 1896 годзе ўступіў у Польскую сацыялістычную партыю, браў удзел у страйках, з-за чаго быў звольнены. У 1898—1900 гадах знаходзіўся за мяжой, жыў у Лондане і Брэмене, быў актывістам Асацыяцыі польскіх сацыялістаў у выгнанні. У 1900 вярнуўся ў Польшчу, быў арыштаваны і правёў у зняволенні 3 года. У 1904 Арцішэўскі ўступіў у Баявую арганізацыю Польскай сацыялістычнай партыі. Там ён пазнаёміўся з Юзафам Пілсудскім. Як член Баявой арганізацыі арганізоўваў замахі на высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў, прыняў удзел у Бязданскім абрабаванні паштовага цягніка і выкраданні 200 тысяч рублёў. З пачаткам Першай сусветнай вайны Арцішэўскі ўступіў у адзін з Польскіх легіёнаў, якія ўваходзілі ў склад арміі Аўстра-Венгрыі. Пасля здабыцця Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе Арцішэўскі стаў міністрам працы і сацыяльнага развіцця ва ўрадзе Ігнацыя Дашынскага, міністрам пошт і тэлеграфаў ва ўрадзе Енджая Марачэўскага. З 1919 стаў членам Сойма ад Польскай сацыялістычнай партыі, якая была ў апазіцыі да Юзафа Пілсудскага. Адносіны з ім у Арцішэўскага сталі напружанымі.

У эміграцыйным урадзе У верасні 1939 Арцішэўскі браў удзел у абароне Варшавы. Пасля акупацыі краіны — у падполле, браў удзел у Савеце нацыянальнага адзінства, які адыгрываў ролю парламента пры падпольным урадзе Яна Янкоўскага. Незадоўга да Варшаўскага паўстання 1944 года Арцішэўскага эвакуіравалі ў Лондан, дзе ўвосень 1944 года ён заняў пасаду прэм'ер-міністра Урада Польшчы ў выгнанні.

Паваенныя гады У адрозненні ад свайго папярэдніка на пасадзе прэм’ер-міністра, Станіслава Мікалайчыка, Арцішэўскі не спрабаваў знайсці кампрамісу з Савецкім Саюзам ў паваенным дзяржаўным ладзе Польшчы, а цалкам абапіраўся на падтрымку заходніх краін. Яго высілкі, зрэшты, не змянілі няўхільнага шляху Польшчы да сацыялістычнага ладу, і ўлетку 1947 года Арцішэўскі падаў у адстаўку. Ён застаўся ў Лондане, дзе і правёў апошнія гады жыцця і быў пахаваны на Бромптанскіх могілках.

Літаратура Aleksandra Tymieniecka, Tomasz Arciszewski, w: Słownik Biograficzny Działaczy Polskiego Ruchu Robotniczego, Tom 1, Wydawnictwo «Książka i Wiedza», Warszawa 1978 Adam Ciołkosz, Ludzie PPS, Londyn 1981 Parlament Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1927. Pod red. Henryka Mościckiego i Włodzimierza Dzwonkowiskiego, Warszawa 1928

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Польшчы Катэгорыя:Палітыкі-эмігранты Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Польшчы Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Члены Польскай сацыялістычнай партыі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя) Катэгорыя:Дэпутаты Заканадаўчага сейма Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 1 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 2 склікання Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 3 склікання