Грынь Івановіч (1-я палова XVI ст., Заблудаў Гарадзенскага павета — пасля 1583) — вялікалітоўскі друкар і гравёр XVI ст.

Вучань кнігадрукара Івана Фёдарава ў Заблудаўскай друкарні. Пазней, у 1577—1579 гадах вучыўся ў майстра Лаўрэнція Філіповіча. Пасля навучання рабіў шрыфты і аздобы для выданняў Фёдарава ў Львове і Астрогу. У 1582 годзе зрабіў шрыфт для друкарні Мамонічаў у Вільні. У 1583 годзе вярнуўся ў Львоў, заключыў дагавор з Фёдаравым на выраб новых шрыфтоў. Пасля смерці Фёдарава ў 1583 годзе звестак пра Івановіча няма.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Заблудаве Катэгорыя:Друкары Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Гравёры Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Нарадзіліся ў XVI стагоддзі