Ларыса Віктараўна Кабакова (дзявочае Бязніцкая; , в. Вугалеўшчына, Талачынскі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларуская вяслярка на байдарках і каноэ. Заслужаны майстар спорту СССР (1973). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1973).

Біяграфія Скончыла ў 1976 годзе Рэспубліканскую школу трэнераў. Чэмпіёнка свету і Еўропы ў веславанні на байдарцы-чацвёрцы (1973, г. Тамперэ, Фінляндыя), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1974, Мехіка), чэмпіянату свету і Еўропы (1975, Бялград) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 500 м. Чэмпіёнка СССР (1972, 1974), на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м. З 1973 інструктар Спарткамітэта Беларусі. Да 1997 — трэнер па плаванні.

Літаратура

Спасылкі ICF medalists for Olympic and World Championships — Part 1: flatwater (now sprint): 1936—2007. ICF medalists for Olympic and World Championships — Part 2: rest of flatwater (now sprint) and remaining canoeing disciplines: 1936—2007.

Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ СССР Катэгорыя:Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Талачынскім раёне Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Беларусі