Міхаіл Мікалаевіч Шыма́нскі (, в. Пешкі, , Брэсцкая вобласць) — беларускі журналіст. Заслужаны работнік культуры БССР (1985).
Біяграфія Скончыў у 1963 годзе БДУ. З 1961 года працаваў у газеце «Звязда», з 1970 года ўласны карэспандэнт па Беларусі газеты «Известия», з 1994 года ў газеце «Рэспубліка».
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за цыкл публіцыстычных артыкулаў «Беларусь. Час i людзi ў роздуме журналiстаў»
Творчасць Друкуецца з 1950 года. Аўтар кнігі нарысаў і публіцыстыкі «Чуем вашы крокі» (1977), «Прага вышыні», «Зямля, дзе я жыву» (абедзве 1980), «Людзі, людзі — зямныя зоркі» (1982), «Без права на памылку» (1985), «Зярняты і зоркі» (1986), «Не спыніся на шляху» (1988), «Тры бярозкі каля агню» (1989), «Добры дзень, Кітай!» (2001), «Кітай з адкрытым сэрцам» (2002), сцэнарыяў дакументальных фільмаў і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Постаці газеты «Известия» Катэгорыя:Постаці газеты «Звязда» Катэгорыя:Постаці газеты «Рэспубліка» Катэгорыя:Галоўныя рэдактары газеты «Народная газета» Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР