Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 (26-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2016-га года.

Лідарства ў чэмпіянаце амаль адразу захапілі «Гомель» і магілёўскі «Дняпро», якія за некалькі тураў да фінішу забяспечылі сабе пуцёўкі ў Вышэйшую лігу. Барацьба ж за першае месца ішла да апошняга тура, у выніку пры роўнай колькасці ачкоў пераможцам турніру стаў «Гомель».

Склад удзельнікаў Першапачаткова планаваўся ўдзел у турніры 16 каманд, як і ў 2015 годзе. Лепшыя каманды Першай лігі 2015 («Іслач», «Гарадзея» і «Крумкачы») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбыў «Гомель». Апошні клуб Першай лігі 2015 «Рэчыца-2014» выбыў з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2016 атрымалі «Прамень», «Узда» і «Тарпеда».

У студзені 2016 года стала вядома аб спыненні існавання клуба «Бяроза-2010»Футбольный клуб "Береза-2010" ликвидируется. Яго месца, пасля адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4»«Молодечно ДЮСШ-4» откажется от места в первом дивизионе, если такое предложение поступит от АБФФ, было прапанавана «Ашмянам»Василий Смирных: «Ошмяны» не собирались в первую лигу, но раз уж появилась такая возможность...».

У лютым 2016 года стала вядома, што ў Першай лізе 2016 можа не выступіць «Кобрын»«Кобрин» может не выступить в первой лиге. Доўгі час пад пытаннем быў выступ «Узды». 5 красавіка 2016 года быў зацверджаны склад і каляндар лігі з 14 каманд («Кобрын» і «Узда» не прайшлі ліцэнзаванне)В первой лиге сыграют 14 команд. Тады ж была зацверджана схема ратацыі: у Вышэйшую лігу лігу наўпрост выходзяць дзве першыя каманды, а дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2016 пераходзяць у Першую лігу; апошняя каманда Першай лігі 2016 пераходзіць у Другую лігу, а з Другой лігі 2016 у Першую пераходзіць тры каманды.

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія папоўнілі Першую лігу «Гомель» (14-е месца ў Вышэйшай лізе 2015) «Прамень» (1-е месца ў Другой лізе 2015) «Тарпеда» (3-е месца ў Другой лізе 2015) «Ашмяны» (5-е месца ў Другой лізе 2015)

Клубы, якія пакінулі Першую лігу «Іслач» (1-е месца ў Першай лізе 2015, выхад у Вышэйшую лігу) «Гарадзея» (2-е месца ў Першай лізе 2015, выхад у Вышэйшую лігу) «Крумкачы» (3-е месца ў Першай лізе 2015, выхад у Вышэйшую лігу) «Рэчыца-2014» (16-е месца ў Першай лізе 2015, вылет у Другую лігу і расфарміраванне) «Бяроза-2010» (11-е месца ў Першай лізе 2015, расфарміраванне) «Кобрын» (15-е месца ў Першай лізе 2015, не прайшоў ліцэнзаванне)

Клубы-ўдзельнікі

КлубГорадМесца ў сезоне 2015СтадыёнУмяшчальнасць Ашмяны Ашмяны 5 у Другой лізе ФАК525 Баранавічы Баранавічы 13 «Лакаматыў»3749 Гомель Гомель 14 у Вышэйшай лізе «Цэнтральны»14307 Гомельчыгунтранс Гомель 8 СДЮШАР-8«Лакаматыў»1500— Дняпро Магілёў 4 «Спартак»7350 Зорка-БДУ Мінск 10 РЦАП-БДУ1600 Ліда Ліда 6 «Старт»3000 Орша Орша 14 ЦСК 2582 Прамень Мінск 1 у Другой лізе «Алімпійскі»1500 Слонім Слонім 9 «Юнацтва»2220 Смалявічы-СТІ Смалявічы 7 «Азёрны»«Акцябрскі»1600400 Смаргонь Смаргонь 5 «Юнацтва»3500 Тарпеда Мінск 3 у Другой лізе «Тарпеда»5200 Хімік Светлагорск 12 «Папернік»«Хімік»25001500

Турнірная табліца

1 З «Дняпра» знята 1 ачко за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ. 2 Вынік матчу 11-га тура «Ашмяны»—«Прамень» (3:3) ануляваны, прысуджаны лік 0:0 без дадання ачкоў абодвум камандам. Пры роўнай колькасці ачкоў «Гомель» змешчана ў турнірнай табліцы вышэй за «Дняпро», «Смаргонь» вышэй за «Ліду» і «Тарпеда» вышэй за «Зорка-БДУ» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах. </small>

Вынікі матчаў

Заўвагі: 1. Вынік матчу 10-га тура «Прамень»—«Гомельчыгунтранс» (3:1) ануляваны, «Промню» прысуджана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3. 2. Вынік матчу 11-га тура «Ашмяны»—«Прамень» (3:3) ануляваны, прысуджаны лік 0:0 без дадання ачкоў абодвум камандам. 3. Вынік матчу 21-га тура «Ашмяны»—«Баранавічы» (1:1) ануляваны, «Ашмянам» прысуджана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3.

Статыстыка гульцоў Бамбардзіры №ГулецКлубГалы1 Мурат ХотаўДняпро192 Аляксей ХадневічОрша163 Яўген БарсукоўГомель104 Фёдар СапонТарпеда9- Дзмітрый ГомзаГомель9- Аляксандр АнуфрыеўСмалявічы-СТІ9- Сяргей КротСмаргонь9- Павел РасолькаПрамень99 Валерый ГарбачыкСмалявічы-СТІ8- Дзмітрый ФедарцоўБаранавічы8

Крыніца: Football.By

Спасылкі

2016 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2016 годзе Катэгорыя:2016 год у футболе