Свята-Дабравешчанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Кунаса Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, вул. Цэнтральная, 37 (інв. № 621/С-1027770).
Гісторыя У цэнтры вёскі. Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя з дрэва. Папярэдні драўляны храм у 1851 годзе быў адрамантаваны за кошт князя Радзівіла, але 13 верасня 1877 года быў знішчаны пажарам.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Да цэнтральнага кубападобнага аб’ёму далучаны прамавугольныя ў плане прытвор, бакавыя прыдзелы і пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам узведзены васьмігранны светлавы барабан, завершаны шатром і 5 макаўкамі. Макаўкай завершана двухсхільнае пакрыццё двухслуповага ганка. Гарызантальна ашаляваныя сцены па вуглах аздоблены разнымі пілястрамі, прарэзаны аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.
Інтэр’ер У інтэр’еры апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Кунаса (вёска) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Храмы Слуцкай епархіі Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі