Кану́н — традыцыйная беларуская абрадавая страва, з якой пачыналі памінкі.
Гатавалі з разбаўленай мёдам вады (сыты), крышанага спецыяльна спечанага прэснага каржа, гарачыкаў, булкі ці абаранкаў.
Першую лыжку адлівалі для нябожчыка. Потым удзельнікі жалобнага стала чэрпалі адну або тры лыжкі кануна з агульнай міскі, перадавалі яе па чарзе адзін аднаму, пасля чаго міску прыбіралі, тушылі памінальную свечку і працягвалі памінкі.
Літаратура Канун // С. 9.
Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Ежа ў рэлігіі