Мінскае яўрэйскае рэальнае вучылішча Э. М. Хайкіна — прыватная ўстанова, якая існавала ў 1907—1918 гадах у Мінску.

Будынак

Заснавана ў 1907 годзе Эмануілам Маісеевічам Хайкіным. У 1907—1912 гадах размяшчалася ў доме № 3 па сучаснай вуліцы Валадарскага, з 1912 года ва ўласным будынку № 27 па Магазіннай вуліцы. У 1915 годзе эвакуіравана ў Пензу.

Навучанне

Мела прыходскі і 7 асноўных класаў. Навучанне платнае. Вывучаліся: законы яўрэйскай веры, руская, нямецкая, французская мовы, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, хімія, матэматыка, законазнаўства, чарчэнне, чыстапісанне, ваенная гімнастыка, спевы. У 1915 годзе вучылася 325 юнакоў. У 1915 годзе эвакуіравана ў Пензу. Закрыта ў 1918 годзе.

Вядомыя выкладчыкі

Леў Абрамавіч Альпяровіч — беларускі мастак, які ў 1912-13 выкладаў у вучылішчы

Вядомыя выпускнікі Сямён Эмануілавіч Хайкін (1901—1968) — савецкі фізік і радыёастраном, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Барыс Эмануілавіч Хайкін (1904-1978) - савецкі дырыжор, музычны педагог.

Гл. таксама

Мінскае рэальнае вучылішча

Літаратура

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1907 годзе Катэгорыя:1907 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе Катэгорыя:Навучальныя ўстановы паводле алфавіта Катэгорыя:Яўрэйская_адукацыя_ў_Беларусі Катэгорыя:Рэальныя вучылішчы Расійскай імперыі