Андрэй Сяргеевіч Краўчанка (нар. ) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў мнагабор’і. Заслужаны майстар спорту Беларусі.

Біяграфічныя звесткі Выхаванец Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзервау, першы трэнер — Іван Пятровіч Гардзіенка.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Андрэй Краўчанка атрымаў срэбны медаль у дзесяцібор’і. Стаў пераможцам нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Самы яркі спартыўны момант года».

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры знаходзіўся на службе ў органах дзяржаўнай бяспекі, меў званне маёра. У час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе звольнены. 8 лістапада 2020 года Андрэй Краўчанка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя» і прысуджаны да 10 сутак арышту.

Асабістыя рэкорды

Дзесяцібор’е Дысцыпліна Вынік Горад Дата 100 м 10,86 Гётцыс 26.05.2007 400 м 47,17 Таланс 22.09.2007 1500 м 4.24,44 Гётцыс 28.05.2006 110 м з/б 13,93 Мінск 17.05.2007 Вышыня 2,22 Цюрых 12.08.2014 Шост 5,20 Хенгела 29.06.2008 Даўжыня 7,90 Гётцыс 26.05.2007 Ядро 15,19 Цюрых 12.08.2014 Дыск 45,48 Барселона 29.07.2010 Дзіда 68,11 Цюрых 13.08.2014 Дзесяцібор'е 8617 Гётцыс 27.05.2007

Сямібор’е Дысцыпліна Вынік Горад Дата 60 м 7,03 Талін 15.02.2008 1000 м 2.39,80 Парыж 06.03.2011 60 м з/б 7,90 Магілёў 21.02.2010 Вышыня 2,21 Сопат 07.03.2014 Шост 5,30 Хенгела 09.03.2008 Даўжыня 7,69 Талін 15.02.2008 Ядро 15,42 Сопат 07.03.2014 Сямібор’е 6303 Сопат 07.03.2014

Грамадская дзейнасць 18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти .

Спасылкі

Старонка аб Краўчанку на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне Андрэй Краўчанка ў базе IAAF

Катэгорыя:Дзесяціборцы Беларусі Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Мнагаборцы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне