Мікалай Іванавіч Казека () — беларускі трэнер па фрыстайле, вучні якога заваявалі восем алімпійскіх медалёў. Чэмпіён СССР у скачках на батуце. Заслужаны трэнер Беларускай ССР (1990)Трэнеры . Поўны кавалер ордэна Айчыны.
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і настаўніцы малодшых класаў Вольгі Дзмітрыеўны і галоўнага рэдактара Белдзяржвыдата Івана Дарафеевіча Казекі.
У юнацтве займаўся скачкамі на батуце. У 1965 годзе прымаў удзел у першых Усесаюзных спаборніцтвах у гэтым выглядзе спорту, якія праходзілі ў Ерэване. У 1972 годзе стаў чэмпіёнам СССР у скачках на батуце, неаднаразова быў прызёрам краіны.
Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры Мікалай Казека спрабаваў сябе на пасадзе трэнера паскачках у ваду. У 1986 годзе стаў старэйшым трэнерам зборнай БССР па фрыстайле, у дысцыпліне «лыжная акрабатыка». З 1993 года — нязменны галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі.
18 жніўня 2020 года падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти . Пасля гэтага яго пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі, а таксама перасталі браць на зборы нацыянальнай каманды.
Трэнерскія дасягненні Вучні Мікалая Казекі заваявалі на зімовых Алімпійскіх гульнях восем медалёў рознай вартасці, у тым ліку чатыры залатыя.
Алімпіяда Спартсмен Медаль Нагана-1998 Дзмітрый Дашчынскі Бронза Солт-Лэйк Сіці-2002 Аляксей Грышын Бронза Турыне-2006 Дзмітрый Дашчынскі Серабро Ванкувер-2010 Аляксей Грышын Золата Сочы-2014 Ала Цупер Золата Сочы-2014 Антон Кушнір Золата Пхенчхан-2018 Ганна Гуськова Золата Пекін-2022 Ганна Гуськова Серабро
Асабістае жыццё Жанаты. Сын — Аляксандр, спецыяліст у галіне штучнага інтэлекту, жыве ў Германіі.
Хобі: калекцыяніраванне марак, балет.
Смерць
Казека працаваў на лецішчы, упаў і страціў прытомнасць. Пасля гэтага ён непрацяглы час знаходзіўся ў коме, з якой так і не выйшаў. Памёр 10 жніўня ва ўзросце 76 год. Пра ягоную смерць не паведаміў ніводны буйны дзяржаўны СМІ Беларусі. Таксама пра яе не напісалі Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі і Міністэрства спорту Беларусі. Са спартыўных выданняў аб смерці Мікалая Казекі напісала выданне Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» (АБФФ) «Прэсбол». Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле, дзе Казека працаваў да самага свайго звальнення, забаранілі ісці на яго пахаванне, пагражаючы звальненнем.
Узнагароды Найлепшы трэнер 2014 года ў Беларусі. Ордэн Айчыны I ступені (2014) Ордэн Айчыны II ступені (2006), Ордэн Айчыны III ступені (2002) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2002 г. № 262 «АБ узнагароджаннi групы спартсменаў i трэнераў дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Ордэн Пашаны (2010)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2010 г. № 474 Медаль «За працоўныя заслугі» (1998)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 чэрвеня 1998 г. № 295 repub / sub22 / texe2671.htm «Аб узнагароджанні групы спартсменаў і трэнераў дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
Крыніцы
Спасылкі Мікалай Казека ў праграме «Буйным планам» Мікалай Казека — Нябёсы запаветныя Пераможная рэцэптура Мікалая Казекі
Катэгорыя:Скакуны на батуце СССР Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па скачках на батуце Катэгорыя:Трэнеры Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР