Тэадорас Калакатроніс (; — ) — грэчаскі генерал і лідар у вайне за незалежнасць (1821—1829) ад Асманскай імперыі. Найбольшым поспехам Калакатроніса была перамога над асманскай арміяй на чале з Махмудам Драмалі Пашам у бітве пры Дэрвенакіі ў 1822 годзе. У 1825 годзе ён быў прызначаны галоўнакамандуючым грэчаскімі ўзброенымі сіламі на Пелапанесе. Сёння Калакатроніс уваходзіць у лік самых шаноўных герояў вайны за незалежнасць.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Грэцыі Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля Катэгорыя:Военачальнікі Грэцыі Катэгорыя:Кіраўнікі Грэцыі Катэгорыя:Палітыкі Грэцыі Катэгорыя:Удзельнікі Грэчаскай вайны за незалежнасць