О́яр О́тавіч Ва́ціетыс (; , хутар Думп'і, Валкаўскі раён, Латвія — , ) — латышскі паэт. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1972). Народны паэт Латвіі (1977). Вучыўся ў Латышскім універсітэце. Дзяржаўная прэмія СССР (1982).

Творчасць Друкаваўся з 1950 года. Чалавек як стваральнік усіх каштоўнасцей, як частка прыроды і гегемон жыцця, яго адносіны да Сусвету, гісторыі, народа і часу — асноўнае ў кнігах паэзіі Ваціетыса «Вецер далёкіх вандраванняў» (1956), «Дыханне» (1966, Дзяржаўная прэмія Латвіі 1967), «Час зязюль» (1968), «Гама» (1976), «Антрацыт» (1978), «Правапіс маланкі» (1980). Аўтар аповесці «Вачыма тых дзён» (1958).

Асобныя вершы Ваціетыса у перакладзе Рыгора Барадуліна выйшлі на беларускай мове ў зборніку «Латышская савецкая паэзія».

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Латвіі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР Катэгорыя:Шматмоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Народныя паэты Латвійскай ССР Катэгорыя:Перакладчыкі на латышскую мову Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты