Са́бін Дрэго́й (; , г. , Румынія — ) — румынскі кампазітар, фалькларыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Румыніі (1953). Член-карэспандэнт Акадэміі Румыніі (1953). Лаўрэат дзвюх Дзяржаўных прэмій Румыніі (1950, 1952).
Біяграфія Вучыўся ў 1919—1920 гадах у Клужскай кансерваторыі, у 1920—1922 гадах удасканальваўся ў Пражскай кансерваторыі. У 1924—1942 і 1946—1950 гадах прафесар кансерваторыі ў Тымішаары, у 1925—1943 гадах яе таксама дырэктар. У 1940—1947 гадах дырэктар Опернага тэатра ў Тымішаары.
У 1950—1952 гадах прафесар Бухарэсцкай кансерваторыі. У 1950—1964 гадах дырэктар Інсытута фальклору ў Бухарэсце
Творчасць У творчасці апіраўся на румынскія сялянскія песні. Сярод твораў: оперы «Напасць» (паст. 1928), «Пэкалэ» (паст. 1962); араторыі, кантаты; «Сельскі дывертысмент» для струннага аркестра (1928), канцэрт для фартэпіяна з аркестрам (1941); харавыя творы, музыка да кінафільмаў.
Відны даследчык румынскага фальклору, запісаў каля 3000 народных мелодый. Аўтар апрацовак народных мелодый для фартэпіяна і голасу з фартэпіяна, зборнікаў народных песень (калядкі, дойны), артыкулаў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Румыніі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Акадэміі Румыніі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Румыніі Катэгорыя:Выпускнікі Клужскай кансерваторыі Катэгорыя:Выпускнікі Пражскай кансерваторыі Катэгорыя:Выкладчыкі Тымішаарскай кансерваторыі Катэгорыя:Постаці Румынскай нацыянальнай оперы, Тымішаара Катэгорыя:Выкладчыкі Бухарэсцкай кансерваторыі Катэгорыя:Фалькларысты Румыніі